Мая Міхайлаўна Плісецкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мая Плісецкая)
Мая Міхайлаўна Плісецкая
руск.: Майя Михайловна Плисецкая
Дата нараджэння 20 лістапада 1925(1925-11-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 2015(2015-05-02)[2][3][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Mikhail Plisetski[d]
Маці Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая
Муж Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын і Марыс-Рудольф Эдуардавіч Ліепа
Прафесія балерына, харэограф, акцёрка, балетмайстар, балетны педагог, мемуарыстка
Гады актыўнасці з 1943
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0687334
Сайт shchedrin.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мая Міхайлаўна Плісецкая (руск.: Майя Михайловна Плисецкая; 20 лістапада 1925, Масква2 мая 2015) — савецкая і расійская артыстка балета, харэограф, пісьменнік, актрыса, народная артыстка СССР (1959), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Маскве ў сям'і савецкага гаспадарчага дзеяча Міхаіла Эмануілавіча Плісецкага (нарадзіўся у Гомелі) і актрысы нямога кіно Рахілі Міхайлаўны Месерэр (нарадзілася ў Вільні). Дзядзькам яе быў балетмайстар Асаф Месерэр, братамі — балетмайстры Аляксандр і Азары Плісецкія, кузэн — тэатральны мастак Барыс Месерэр.

У 1938 годзе бацьку Маі Плісецкай расстралялі, маці выслалі ў Казахстан у Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы. Каб дзяўчынку не забралі ў дзіцячы дом, яе ўдачарыла цётка па матчынай лініі, балерына, салістка Вялікага тэатра Суламіф Месэрэр.

Мая Плісецкая скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1943). У 1943-90 з'яўлялася салісткай Вялікага тэатра ў Маскве. У 1966 годзе яна была ў ліку 25 дзеячаў культуры, якія падпісалі калектыўны ліст Л. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

У 1983-84 мастацкі кіраўнік балетнай трупы Рымскага опернага тэатра, у 1988-90 — «Тэатра лірыка насіяналь» (Мадрыд). Мела грамадзянства Іспаніі і Літвы, аднак апошнія гады жыла пераважна ў Германіі (разам з мужам, Радзівонам Шчадрыным).

Сцэнічная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Для яе выканаўчага стылю характэрны шырокая палітра харэаграфічных фарбаў ад лірызму да моцных парываў, тэхнічная віртуознасць, стыхійная непасрэднасць, драматычная экспрэсія, псіхалагічная глыбіня, выразнасць рухаў. Сярод яе лепшых партый — Маша («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Мірта («Жызэль[ru]» А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонда ў аднайменным балеце (музыка А. Глазунова) і інш. Да позняга перыяду адносяцца работы ў «Кармэн-сюіце», а таксама знакаміты сольны нумар балерыны «Паміраючы лебедзь».

М. Плісецкая паставіла балеты свайго мужа Р. Шчадрына «Ганна Карэніна», «Чайка» (1980) і «Дама з сабачкам» (1985), прычым выканала ў іх галоўныя ролі. Здымалася на тэлебачанні і ў кіно («Вайна і мір», 1966). Аўтар кнігі «Я, Мая Плісецкая» (1994). У 1994 прайшоў першы міжнародны балетны конкурс «Мая» (Санкт-Пецярбург).

Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы «Мая Плісецкая» (1964), «Балерына» (1969) і інш. Лаўрэат прэміі Г. Паўлавай (1962, Парыж).

Зноскі

  1. а б Плисецкая Майя Михайловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Maya Plisetskaya // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Maya Plisetskaya // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]