5-я Клятнянская партызанская брыгада
5-я Клятнянская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1488 партызан (29.9.1943) |
Дыслакацыя | Арлоўская вобласць, Касцюковіцкі і Хоцімскі раёны БССР |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | А. М. Яромін |
5-я Клятнянская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе партызанскіх атрадаў «Бясстрашы», арганізаванага ў ліпені 1941 і «За Савецкую Беларусь», арганізаванага ў красавіку 1942 года. брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Арлоўскай вобласці РСФСР, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў БССР. 29 верасня 1943 года брыгада (1488 партызан, 4 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы батальён;
- 2-і батальён;
- 3-і батальён;
- 4-ы батальён.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Яромін.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- С. І. Сядоў;
- П. С. Кляцко.
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- М. Г. Мураўеў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У лютым — ліпені 1943 года партызаны правялі больш за 100 баёў. 18 лістапада 1942 года разграмілі чыгуначную станцыю Журбін. У студзені 1943 вялі баі з карнікамі за выхад з блакады. У красавіку разбілі ахову маста цераз раку Сураў на дарозе Хоцімск — Касцюковічы. У жніўні і верасні 1943 года на чыгуначным участку Камунары — Журбін — Сураж падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі супраць нямецкіх груп на дарозе Чэрыкаў — Краснаполле.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.