73-мм гармата 2А28

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
2А28 «Гром»
BMP-1 AP 2.jpg
Гармата 2А28, усталяваная на баявую машыну пяхоты БМП-1
Тып: Гладкаствольная гарматна-пускавая ўстаноўка
Краіна: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: з 1966
Выкарыстоўвалася:

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Russia.svg Расія
Flag of Poland.svg Польшча
Flag of Libya.svg Лівія
Flag of Ukraine.svg Украіна
Flag of Turkmenistan.svg Туркменістан

Войны і канфлікты: Вайна за Агадэн (1977—1978),
Афганская вайна (1979—1989),
Ірана-іракская вайна, Гарачыя кропкі на постсавецкай прасторы, Грамадзянская вайна ў Лівіі
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: ЦКИБ СОО
Распрацаваны: 1961
Вытворца: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады вытворчасці: з 1966
Усяго выпушчана: больш 23000
Варыянты: 2А28 «Гром»
2А41 «Паланіца»
Характарыстыкі
Маса, кг: 115
Даўжыня, мм: 2180
Даўжыня ствала, мм: 2117
Шырыня, мм: 218
Вышыня, мм: 322
Калібр, мм: 73
Супрацьадкатная прылада: Гідраўлічнае
Вугал узвышэння: -5..+30
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
6..8
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
ПГ-9 — 400..665
ОГ-9 — 290
Прыцэльная далёкасць, м: 765..1300
Максімальная
далёкасць, м:
4400
Від боезабеспячэння: паўаўтаматычны
Прыцэл: 1ПН22

2А28 «Гром»савецкая гладкаствольная гарматна-пускавая ўстаноўка. Распрацавана ў Тульскім цэнтральным канструктарска-даследчым бюро спартовай і паляўнічай зброі пад кіраўніцтвам Сіліна В.І., да прыняцця на ўзбраенне мела ўнутранае пазначэнне ТКБ-04.

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным прызначэннем гарматы 2А28 з’яўляецца барацьба з браняванымі аб’ектамі такімі як танкі, самаходнымі ўсталёўкамі і іншай браняванай тэхнікай. Таксама гармата можа выкарыстоўвацца для прыгнечання жывой сілы праціўніка, накрытай у лёгкіх палявых хованках ці ў збудаваннях з цэглы[1].

Гармата 2А28 гладкаствольная. Для прадухілення адкату выкарыстоўваюцца гідраўлічныя супрацьадкатныя гарматы канцэнтрычнага тыпу. Для памяншэння загазаванасці баявога аддзялення замыканне і адмыканне канала ствала — клінавае. Аўтаматыка гарматы працуе на прынцыпе аддачы ствала. У канцы накату адбываецца выкіданне стрэлянай гільзы з каморы гарматы. Пры выхадзе з ладу поўаўтаматыкі у гармаце прадугледжаны рэжым ручнога зараджання[2]. Пры стрэле з гарматы адбываецца ўзгаранне электракапсуля стрэлу. Узгаранне вырабляецца ад бартавой сеткі баявой машыны. Прадугледжана таксама выкарыстанне дадатковай крыніцы сілкавання ў выглядзе генератара-дублёра[3].

Ствол гарматы 2А28 — манаблок[4]. Ствол ушрубаваны ў казённік, у якім усталяваны клінавая засаўка. Для ўтрымання засаўкі у адкрытым становішчы і выманні з каморы стрэляных гільзаў у казённіку ўсталяваныя выкідальнікі[5]. Пры гэтым гільзы з дапамогай адсякальніка накіроўваюцца ў спецыяльны гільзазбіральнік[6]. Для ажыццяўлення адкату гарматы падчас стрэлу і наступнага накату адкатных частак на 2А28 усталяваны гідранакатнік. Гідранакатнік складаецца з двух цыліндраў паміж якімі прапіхваецца вадкасць з дапамогай спецыяльнага поршня[7].

У наменклатуру боепрыпасаў уваходзяць стрэлы ПГ-9 (індэкс ГРАУ — 7П3) і стрэлы ОГ-15В (індэкс ГРАУ — 7П5)[8]. Стрэлы ПГ-9 складаюцца з дзвюх частак: гранаты з кумулятыўным зарадам і парахавога зарада. З дапамогай парахавога зарада граната выстрэльваецца з гарматы з хуткасцю 400 м/с, затым уключаецца рухавік гранаты, які разганяе яе да 665 м/с. Пры сутыкненні з цэллю граната прабівае браню накіраванай кумулятыўнай бруёй[9]. Пры вышыні цэлі 2 метра далёкасць прамога стрэлу гранатай ПГ-9 складае 765 метраў, а максімальная далёкасць 1300 метраў[1]. Для барацьбы з пяхотай праціўніка выкарыстоўваецца аскепкава-фугасны стрэл ОГ-15В з максімальнай далёкасцю 4400 метраў[8].

BMP1 Training Turret Parola 2.jpg

Куды ўсталёўвалася[правіць | правіць зыходнік]

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

На базе гарматы 2А28 была распрацавана гармата 2А41 «Паланіца» з падоўжаным ствалом для ўсталёўкі ў даследчых баявых машынах пяхоты Аб'ект 768 і Аб'ект 681[10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.5
  2. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.7
  3. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.8
  4. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.9
  5. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.17
  6. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.45
  7. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.41,43
  8. 8,0 8,1 КБП. Тула. «ГРОМ» 73-мм гармата (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 4 верасня 2011.
  9. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі 73-мм гладкаствольнай гарматы 2А28, стар.8
  10. БМП-2: Выпрабавана ў Беларусі (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 4 верасня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі. — 94 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]