Рыгор Пятровіч Грысевіч
Рыгор Пятровіч Грысевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная, ён сам, як старшыня ВСНГ | ||||||
Пераемнік | Аўгуст Балцін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Карп | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная, ён сам, як наркам лёгкай прамысловасці | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1896 |
||||||
Смерць | 1938 | ||||||
Партыя | |||||||
Бітвы |
Рыго́р Пятро́віч Грысе́віч (1896, г. Бельск, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі камуністычны ўніверсітэт (1926).
З 8 гадоў пачаў працаваць на кафляным заводзе ў Бельску. У 1910 годзе за ўдзел у забастоўцы звольнены з завода. Уладкаваўся на чыгунку. У 1915 годзе быў мабілізаваны ў армію і накіраваны на фронт. У 1917 годзе ўступіў у РКП(б). У 1918—1920 гадах у Чырвонай арміі. У 1920—1921 гадах на гаспадарчай і партыйнай рабоце ў Баранавічах. Пасля заключэння Рыжскага міру і перадачы Заходняй Беларусі Польшчы пераехаў у Барысаў. На працягу 1926—1929 гадоў сакратар Магілёўскага, Бабруйскага акруговых камітэтаў КП(б)Б. З 1929 года старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР, у 1932—1933 гадах наркам лёгкай прамысловасці БССР. Падчас барацьбы ўнутры партыйнай вярхушкі КП(б)Б па загаду Гікалы Грысевіч, як чалавек Галадзеда быў зняты з пасад і накіраваны начальнікам палітаддзела чыгункі ў Сібір[1]. Арыштаваны і расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Член ЦК КП(б)Б у 1927—1934, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1934.
Зноскі
- ↑ Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мінск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
Літаратура
- Грысевіч Рыгор Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.