Мікалай Фёдаравіч Гікала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Фёдаравіч Гікала
Mykola Hykalo.jpg
Мікалай Гікала, 1935 г.
Першы сакратар Харкаўскага гаркама КП(б)У
5 лютага 1937 — кастрычнік 1937
Папярэднік: Сяргей Аляксандравіч Кудраўцаў[uk]
Пераемнік: Осіпаў Аляксандр Васільевіч[uk]
Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі
29 студзеня 1932 — 18 сакавіка 1937
Папярэднік: Канстанцін Веньямінавіч Гей
Пераемнік: Васіль Фаміч Шаранговіч
Першы сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана
5 жніўня 1929 — 1930
Папярэднік: Лявон Ісаевіч Мірзаян[ru]
Пераемнік: Уладзімір Іванавіч Палонскі[ru]
Першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана
1929 — 1929
Папярэднік: Купрыян Восіпавіч Кіркіж[ru]
Пераемнік: Ісак Абрамавіч Зяленскі[ru]
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 8 (20) сакавіка 1897
Смерць: 25 красавіка 1938(1938-04-25) (41 год)
Пахаванне:
 
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Cross of St. George

Мікала́й Фё́даравіч Гіка́ла (8 (20) сакавіка 1897, Адэса — 25 красавіка 1938, Масква[1]) — савецкі палітычны і вайсковы дзеяч. Першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана ў 1929 годзе, Азербайджана ў 1929—1930 гадах, Беларусі ў 1932—1937 гадах[2].

Адзін з арганізатараў Чырвонага тэрору на Каўказе і палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў у БССР[3] i Харкаўскай вобласці УССР у ліпені — кастрычніку 1937. Уваходзіў у склад «троек» НКУС.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1915 годзе Мікалай Гікала скончыў Тыфліскую вайскова-фельчарскую школу, пасля якой быў прызваны на вайсковую службу ў Расійскую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

У 1917 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў удзел ва ўстанаўленні савецкай улады на Паўночным Каўказе. З сакавіка 1918 года прызначаны старшынёй Савета ў Грозным[2], а з траўня стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Грознага. Са жніўня да лістапада ўзначальваў абарону Грознага ад казачых фарміраванняў Белага Руху[4][5]. У 1919 годзе стаў сябрам Каўказскага краявога камітэта РКП(б), ваенным камісарам Церскай вобласці і Дагестана[2]. Прымаў удзел у карных акцыях супраць мясцовага насельніцтва на Паўночным Каўказе[1].

У пачатку 1920-х гадах быў пераведзены ў Сярэднюю Азію: у 1921—1923 гадах быў сакратаром Горскага абкама РКП(б); у 1923—1925 гг. — член Паўднёва-Усходняга бюро ЦК і адначасова загадчык агітацыі і прапаганды Паўночна-Каўказскага крайкама. У 1922 Гікала асабіста ўзначаліў карную экспедыцыю супраць горцаў, якая мела толькі адносны поспех.[6] У 1925 годзе вярнуўся на Каўказ і быў прызначаны сакратаром Паўночна-Каўказскага крайкама УКП(б)[7].

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе быў слухачом курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі. Пасля гэтага Гікала прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекістана і Азербайджана[2] і адначасова быў намеснікам кіраўніка арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК УКП(б), але хутка вярнуўся ў Маскву. У 1930—1934 гадах быў сябрам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б). З 1931 года сакратар Маскоўскага абкама і гаркама УКП(б)[7].

У студзені 1932 года Мікалай Гікала быў накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б і Менскага гаркама партыі[2]. Адначасова быў сябрам Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета Беларускай ваеннай акругі. Стаў кандыдатам у сябры ЦК УКП(б) з 1934 года. Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі СССР.

Працуючы ў Беларусі, шмат увагі надаваў развіццю гаспадаркі, у 1932 годзе абвясціў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасці. Паводле сведчанняў, многія пытанні вырашаў адміністрацыйна-каманднымі метадамі. Спрыяў прымусовай калектывізацыі, удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР.

Арганізатар і ўдзельнік масавых рэпрэсій у БССР[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі першыя асуджэння «змоўшчыкаў» з дапамогай тройкі паўпрадства АДПУ прайшлі ў снежні 1932 года[8]. Менскія чэкісты на чале з Леанідам Закоўскім адразу зрабілі справаздачу аб выкрыцці змовы «кулацкіх» і «белагвардзейскіх» элементаў у сістэме Трактарацэнтра, і ўжо ў лютым 1933 года сакратар ЦК КП(б)Б Гікала запытаў у Палітбюро ЦК права разгледзець гэтую справу на тройцы з вынясеннем расстрэльных прысудаў[9].

"В целях быстрейшего разбора этого дела ЦК КПБ просит предоставить право тройке ПП ОГПУ Белоруссии применить высшую меру наказания. Секретарь ЦК КП(б) Белоруссии Гикало". Шифровка из Минска 5.2.1933 г. Москва, ЦК ВКП(б) т. Сталину ОГПУ т.Ягода

Беларускае паўпрадства АДПУ адразу атрымала ад Масквы шырокія правы масава расстрэльваць «кулакоў», «шкоднікаў» і «шпіёнаў», стаўшы адным з лідараў у рэпрэсіўнай кампаніі 1933 года. Са снежня 1932 года па май 1933 года ў БССР было арыштавана 29 018 чалавек[10].

Да пачатку мая 1933 года ў Беларусі было растраляна больш за 2 тысячы чалавек і адпраўлена ў лагеры больш за 8,6 тысяч[10]. На 1 мая 1933 года за аддзеламі АДПУ БССР значылася 10 168 арыштаваных, справы на якіх знаходзіліся ў стадыі следства[10]. З мая 1933 года чэкісты праводзілі новую масавую аперацыю па «вясковай контррэвалюцыі», калі ў стадыі ліквідацыі знаходзіліся справы на амаль 4 тысяч чалавек[11]. Аднак колькі было пакарана ў БССР у маі—снежні 1933 года, пакуль невядома.

У 1934—1936 гадах колькасць «ворагаў народа» і «шкоднікаў», выключаных з кампартыі БССР, склала 10 831 чалавек[Крыніца?]. Па выніках рэпрэсій колькасць КП(б)Б скарацілася на 15,5 тысяч чалавек (з 47 тысяч да 31,526)[12], што фактычна азначае яе поўнае абнаўленне[Крыніца?]. 30 студзеня 1937 года сакратар ЦК КП(б)Б Гікала, выступаючы на пленуме ЦК, адзначаў:

«…возьмем Белоруссию с точки зрения борьбы и деятельности вражеских контрреволюционных троцкистско-зиновьевских элементов, то мы проделали большую работу. Это было проделано и во время проверки и особенно во время обмена партийных документов. Да и после обмен а партийных документов мы вновь должны проделать соответствующую работу по очистке рядов наших от врагов. Соответствующие цифры вы знаете. Речь идет об огромном количестве людей, но в то же время мы еще не уверены в том, что мы до конца освободились от этих вражеских людей»[13].

У лютым 1937 годзе Мікалай Гікала быў пераведзены ва Украіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У[2]. Кааптаваны ў члены ЦК КП(б) Украіны 3 лютага 1937.

Удзельнік вялікага тэрору[правіць | правіць зыходнік]

21 ліпеня 1937 года Гікала пасылае шыфроўку ў ЦК, дзе прапануе склад асобай тройкі: Гікалы, Шумскі і Лявонаў. У той жа шыфроўцы прапануе:

«..Ориентировочно намечено две тысячи к расстрелу, четыре тысячи к высылке. На указанное количество учтенных кулаков и уголовников по каждому персонально заканчивается подбор и оформление фактического материала. По линии НКВД есть указание включить в операцию другие категории активного контрреволюционного элемента. Тройка приступает к рассмотрению дел учтенных. Секретарь Харьковского обкома КП(б)У. Гикало»[14]

30 ліпеня 1937 года быў прызначаны ў склад асаблівай тройкі НКУС па Харкаўскай вобласці[15], якая ў рамках загаду 00447 асудзіла 1500 па першай катэгорыі (расстрэл) і па другой 4000 (зняволенне ў лагеры на 8-10 гадоў)[16].

Вядома, што колькасць асуджаных асаблівай тройкай НКУС спачатку аперацыі 30 ліпеня па 1 кастрычніка 1937 года ў Харкаўскай вобласці, пакуль у яе склад уваходзіў Гікала, склала: 1 катэгорыя (расстрэл) — 1 871 чалавек, 2 катэгорыя (лагеры) — 2 141 чалавек[17]. Асобая тройка НКУС УССР па Харкаўскай вобласці цалкам прытрымвалася дырэктыў маскоўскага цэнтра, у выніку чаго выносіліся амаль выключна смяротныя прысуды. Тры пасяджэнні, на якіх пераважна выносіліся смяротныя прысуды, адбыліся ў першы перыяд дзейнасці тройкі — з 25 жніўня па 11 верасня 1937 года. Што ж тычыцца вынесеных прысудаў у дачыненні да асуджаных па другой катэгорыі (зняволенне ў папраўча-працоўныя лагеры), то з 25 жніўня іх колькасць пастаянна ўзрастала і аж да канца 1937 года[17].

Арышт і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Арыштаваны 11 кастрычніка 1937 года ў Маскве па адрасе: Стараканюшанны завулак, д. 19/17, кв. 4. 12 лістапада 1937 выведзены са складу кандыдатаў у члены ЦК ВКП (б) Пастановай пленума ЦК ВКП (б) 11-12 лістапада 1937. 27 студзеня 1938 выведзены са складу Палітычнага бюро і членаў ЦК КП (б) Украіны Пастановай пленума ЦК КП (б) Украіны[7].

25 красавіка 1938 быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у складзе Матулевіча, Заранава і Ждана да расстрэлу. Расстраляны і пахаваны на растрэльным палігоне Камунарка[ru] (Масква)[18][19].

«Гикало признан виновным в том, что он являлся участником контрреволюционной троцкистской террористической организации и, работая первым секретарем ЦК Компартии Белоруссии, установил преступную связь с Голодедом, Червяковым и Уборевичем, — вместе с которыми проводил антисоветскую деятельность. Кроме того, Гикало признан виновным также в том, что он, с 1921 года, являлся агентом английской разведки, которой до дня ареста передавал сведения, составляющие государственную тайну СССР.» — Запіска Р. А. Рудэнка і В. У. Лук’янава ў ЦК КПСС аб рэабілітацыі Н. Ф. Гікалы[20]

Пасля смерці Іосіфа Сталіна Гікала быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10 жніўня 1955 года. Асабовая справа Гікалы № 3626 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Чырвонага Сцяга.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Наталля Яўгенаўна Чыжова (1897—1968), у БССР была дырэктаркай Камуністычнага інстытута журналістыкі і старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі. Арыштаваная 16 мая 1938 года, на той час старшая навуковая супрацоўніца Украінскага музея рэвалюцыі. Асуджаная як член сям’і здрадніка Радзімы да 8 гадоў лагераў, адбывала пакаранне ў Акмалінскім лагеры жонак здраднікаў Радзімы, вызваленая ў 1945 годзе, рэабілітаваная ў 1955 годзе[20][22].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Хронас. Сусветная гісторыя
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Гикало Николай Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
  3. Касцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 529
  4. Министерство обороны Российской Федерации - ГРОЗНОГО ОБОРОНА 1918
  5. 100 дневные бои за Грозный во время Терского казачьего восстания август-ноябрь 1918 года. Часть 1
  6. КАК УСМИРЯЛИ ЧЕЧНЮ...КРАСНЫЕ.
  7. 7,0 7,1 7,2 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991 г.г. (руск.) 
  8. ЦА ФСБ. Ф. 2. Оп. 11. Д. 657. Л. 4, 6.
  9. Лубянка. Сталин и ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД. Январь 1922 - декабрь 1936. С. 409
  10. 10,0 10,1 10,2 Тепляков А.Г. Динамика государственного террора в СССР в 1933 году: новые данные // Вестник Новосибирского государственного университета. Серия: История, филология. 2013. №1. С. 50-54.
  11. ЦА ФСБ. Ф. 2. Оп. 11. Д. 657. Л. 12, 14.
  12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том 6, кніга II. с. 200; том 6, кніга I, с. 285
  13. НАРБ. Ф. 4, оп. 20, д. 143, л. 69
  14. Шифровка первого секретаря Харьковского обкома КП(б)У Н. Ф. Гикало в ЦК ВКП(б) о составе тройки и о количестве кулаков и уголовников, поставленных на учет. 21 июля 1937 г.
  15. СПИСОК ЛИЦ,входивших в состав троек, созданных по приказу НКВД СССР от 30.07.1937 № 00447
  16. http://old.memo.ru/history/document/0447.htm
  17. 17,0 17,1 «Через трупы врага на благо народа». «Кулацкая операция» в Украинской ССР 1937—1941 гг. : в 2 т. Т. 1: 1937 г. Подготовка приказа № 00447, первый этап «кулацкой операции». — Москва: "Германский исторический институт в Москве Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН) Фонд «Президентский центр Б. Н. Ельцина» — T.1. — C.307
  18. Л. Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
  19. https://www.sakharov-center.ru/asfcd/martirolog/?t=page&id=5353
  20. 20,0 20,1 № 22 ЗАПИСКА Р.А. РУДЕНКО И В. В.ЛУКЬЯНОВА В ЦК КПСС О РЕАБИЛИТАЦИИ Н.Ф. ГИКАЛО (руск.) . history.wikireading.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  21. Переименования улиц Минска
  22. Чижова Наталья Евгеньевна (руск.) . ru.openlist.wiki. Праверана 18 верасня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: БГА, 2000. — 160 с. — ISBN 985-6374-15-4.
  • Касцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 529
  • Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мн., 2000.
  • Платонаў Р. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. — Мн., 2001.
  • Протько Т. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.).. — Мн.: ЭГБ, 2002. — Т. 2.


Папярэднік:
Канстанцін Гей
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
18 студзеня 193218 сакавіка 1937
Пераемнік:
Васіль Шаранговіч