Сяргей Бенядзіктавіч Карп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Бенядзіктавіч Карп
сцяг
Старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі РСФСР
14 жніўня 1934 — 1937
Папярэднік: Іван Рогаў
Пераемнік: Канстанцін Цвярскі
сцяг
Старшыня ВСНГ БССР
люты 1927 — жнівень 1929
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Аўгуст Калнін
Пераемнік: Рыгор Грысевіч
сцяг
Намеснік Старшыні СНК БССР
ліпень 1925 — жнівень 1929
Прэм’ер-міністр: Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
сцяг
Старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі пры Эканамічнай Нарадзе Беларускай ССР
ліпень 1925 — люты 1927
Прэм’ер-міністр: Язэп Адамовіч
Папярэднік: Стэфан Гельтман
Пераемнік: Марцін Карклін
сцяг
Наркам фінансаў БССР
1924 — ліпень 1925
Прэм’ер-міністр: Язэп Адамовіч
Папярэднік: Станіслаў Талунціс
Пераемнік: Фадзей Браўковіч
сцяг
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
студзень 1924 — сакавік 1924
Прэм’ер-міністр: Язэп Адамовіч
Папярэднік: Адольф Гетнер
Пераемнік: Адам Славінскі
 
Партыя:
Нараджэнне: 1892(1892)
Смерць: 30 кастрычніка 1937(1937-10-30)

Сярге́й Бенядзі́ктавіч Карп (1892, мястэчка Астравец, Віленская губерня, цяпер Гродзенская вобласць30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1912 года член яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 года член КПСС.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

З 1919 года па заданні Цэнтральнага бюро яўрэйскай секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арганізацыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне.

З 1924 года наркам фінансаў, у 1925—1929 намеснік старшыні СНК, адначасова да лютага 1927 года старшыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР.

З 1934 года старшыня Дзяржплана РСФСР. Член ЦВК БССР у 1922—1929. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1929 гадах.

10 ліпеня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 лютага 1956 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]