Сегедскі ўніверсітэт
Сегедскі ўніверсітэт | |
---|---|
венг.: Szegedi Tudományegyetem | |
Арыгінальная назва | венг.: Szegedi Tudományegyetem |
Міжнародная назва | англ.: University of Szeged |
Заснаваны | 1872 |
Рэктар | Ласла Рова[d][1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сегед |
Сайт | u-szeged.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сегедскі ўніверсітэт (венг.: Szegedi Tudományegyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Сегед.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны як Калаcварcкая езуіцкая акадэмія (у сучасным горадзе Клуж-Напока) у 1581 годзе. Установа была адноўлена як універсітэт у 1872 годзе імператарам Францам Іосіфам. Універсітэт пераехаў у Сегед пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1921 годзе, што зрабіла яго адным з найстарэйшых універсітэтаў краіны. Ён зведаў шматлікія змены на працягу ХХ стагоддзя і ў канчатковым выніку быў падзелены на асобныя незалежныя ўстановы.
Цяперашні ўніверсітэт быў фармальна ўтвораны ў 2000 годзе і складаецца з 12 факультэтаў і 19 школ, якія складаюцца з цэлага шэрагу кафедраў і даследчых груп. Кожны факультэт функцыянуе аўтаномна. У дадатак да гэтага ўніверсітэт таксама кіруе медыцынскім цэнтрам, вучэбным шпіталем і трыма лабараторнымі школамі, якія спалучаюць у сабе функцыі адукацыі і падрыхтоўкі настаўнікаў. Факультэты і звязаныя з імі будынкі не ўтвараюць адзінага кампуса, бо будынкі раскіданыя па цэнтры Сегеда, хоць медыцынскі цэнтр і будынкі факультэта мастацтваў прымыкаюць адзін да аднаго. З’яўляючыся часткай Балонскай сістэмы, большасць спецыяльнасцей дзеліцца на праграмы бакалаўрыяту і магістратуры.
Універсітэт таксама кіруе бібліятэкай Клебельсберга, найбуйнейшай універсітэцкай бібліятэкай у Цэнтральнай Еўропе, і шасцю ўніверсітэцкімі выдавецтвамі. У 2014 фінансавым годзе аперацыйны бюджэт універсітэта складаў 220 мільёнаў долараў ЗША.
Сегедскі ўніверсітэт выхаваў вялікую колькасць выдатных выпускнікоў, у тым ліку Нобелеўскага лаўрэата Альберта Сент-Дзьёрдзы, палітолага Іштвана Біба, паэтаў Атылу Ёжэфа і Дзьюлу Юхаса, біяхіміка Каталін Карыка. У 2014 годзе Сусветны рэйтынг універсітэтаў (англ.: QS World University Rankings) паставіў Сегедскі ўніверсітэт на 501—550 месцы сярод універсітэтаў свету. Яго самай рэйтынгавай прадметнай вобласцю былі сучасныя мовы з пазіцыяй 101—150 па ўсім свеце.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт сельскай гаспадаркі
- Факультэт навук аб здароўі і сацыяльных навук
- Інжынерны факультэт
- Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
- Факультэт эканомікі і дзелавога адміністравання
- Факультэт права і палітычных навук
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт мастацтваў
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт прыродазнаўчых навук і інфарматыкі
- Факультэт педагогікі
- Стаматалагічны факультэт
Зноскі
- ↑ http://www.u-szeged.hu/sztehirek/2018-majus/atvette-kinevezeset-rovo
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сегедскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы