Перайсці да зместу

Аляксандр Францавіч Шпілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 03:07, 9 кастрычніка 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2)
Аляксандр Шпілеўскі
старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2001 — 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Вікенцій Макарэвіч
Пераемнік Юрый Сянько
памочнік прэзідэнта РБ
8 мая 2001 — 24 верасня 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 28 мая 1953(1953-05-28) (71 год)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу

Алякса́ндр Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (28 мая 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2001—2014).

Біяграфія

Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст. Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу.

З 1974 па 1992 гады служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік адзелу Мінскага гарадскога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 1992 па 1996 гады працаваў начальнікам упраўлення, начальнікам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску. У 1995 годзе абраны ў склад Вярхоўнага Савета XIII склікання, адкуль перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[1]. У 2000 годзе абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II склікання[2]. Дэпутат Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.

З 8 мая 2001 года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. 24 верасня 2001 прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. 6 лістапада 2014 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі[3].

Зноскі

Спасылкі

  • Профіль(недаступная спасылка) (руск.) на праекце «Хто ёсць хто на Беларусі»