Юрый Аляксеевіч Сянько
Юрый Аляксеевіч Сянько | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Орда | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Мікалай Снапкоў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Шпілеўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Арлоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1967 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу |
||||||
Узнагароды |
Юрый Аляксеевіч Сянько (1967[1], в. Даўгінава, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (2014[2]—2020), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі (2020—2023), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (3 2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].
Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.
6 лістапада 2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады старшыні ДМК і прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[6].
Юрый Сянько быў вызвалены ад пасады пасла 20 лістапада 2023 года[7]. У красавіку 2024 года ён узначаліў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі[8].
Зноскі
- ↑ РУКОВОДСТВО ГОСУДАРСТВЕННОГО ТАМОЖЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ДМК. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
- ↑ а б Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (6 лістапада 2014).
- ↑ Сянько Юрый Аляксеевіч . БЕЛТА (6 лістапада 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 19 ноября 2020 г. № 422 (руск.). Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 ноября 2023 г. № 365 (руск.). Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Павел Абрамович. В Беларуси избран новый глава Федерации профсоюзов – что о нем известно (руск.). Точка BY (5 красавіка 2024).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (6 лістапада 2014).
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі
- Паслы Беларусі ў Кітаі
- Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі