Перайсці да зместу

Валянцін Пятровіч Шаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 03:44, 14 чэрвеня 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
Валянцін Пятровіч Шаеў
Сцяг Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
16 лістапада 2012 — 4 лістапада 2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Валерый Вакульчык
Пераемнік Іван Наскевіч

Нараджэнне 22 кастрычніка 1964(1964-10-22) (60 гадоў)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені

Валянці́н Пятровіч Ша́еў (22 кастрычніка 1964, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1964 года ў Глыбокім Віцебскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі па спецыяльнасці «Тэхнік сувязі», у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1991 па 1998 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на следчых пасадах.

З 1998 па 2003 год — пракурор Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

З 2003 па 2006 год — пракурор Віцебскага раёна.

З 2006 па 2009 год — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры.

З 2009 па 2012 год — пракурор Гомельскай вобласці.

Са студзеня па лістапад 2012 года быў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 16 лістапада 2012 года — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].

4 лістапада 2015 года ўказам Прэзідэнта № 451 быў звольнены ў запас па згодзе бакоў.[3]

Узнагароды

  • медаль «За бездакорную службу» III ступені (2012)[4]

Зноскі

Спасылкі