Перайсці да зместу

Поліцукрыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:02, 12 жніўня 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (афармленне, перанесена: == Вонкавыя спасылкі == → == Спасылкі == з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Поліцукры́ды (або гліка́ны[1]) — адносна складаныя вугляводы, палімеры монацукрыдаў (такіх як глюкоза або цукроза) ці іх вытворных (напрыклад, амінацукрыдаў). Поліцукрыды маюць вялікую малекулярную вагу, часам — разгалінаваную структуру. Яны звычайна аморфныя, нерасстваральныя ў вадзе, ня маюць характэрнага для монацукрыдаў салодкага смаку.

Поліцукрыды, вытворныя ад аднаго тыпу монацукрыдаў, называюцца гомаполіцукрыдамі (гомагліканамі), а болей за аднаго тыпу монацукрыдаў —гетэраполіцукрыдамі (гетэрагліканамі).

Агульная формула поліцукрыдаў — звычайна Cn(H20)n − 1, дзе n — даволі вялікі лік, 200-500.

Прыкладамі поліцукрыдаў з'яўляюцца цэлюлоза, крухмал, глікаген, хіцін.

Зноскі

  1. Поліцукрыды або гліканы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.479.