Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Колышкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:53, 30 кастрычніка 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Аляксандр Іванавіч Колышкін
Сцяг Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
сакавік 1941 — лістапад 1941
Папярэднік Аляксандр Паўлавіч Мацвееў
Пераемнік Васіль Іванавіч Казлоў

Нараджэнне 19 сакавіка (1 красавіка) 1907
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя

Алякса́ндр Іва́навіч Ко́лышкін (19 сакавіка (1 красавіка) 1907, в. Слабцова, Зубцоўскі павет Цвярская губерня — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б у 1941 годзе.

Скончыў Ленінградскі індустрыяльны інстытут (1936), Вышэйшую школу партарганізатараў пры УКП(б) (1939).

З 1917 года працаваў на сельгаспрадпрыемствах Маскоўскай губерні. У 1936—1937 гадах інжынер-канструктар, начальнік механазборачнага ўчастка турбіннага цэха Ленінградскага машынабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. З лістапада 1937 года памочнік сакратара, з 1938 года 2-гі сакратар Кіраўскага (Ленінград) райкама УКП(б). З 1939 года адказны арганізатар пры Упраўленні кадраў ЦК УКП(б). З 1940 года сакратар па кадрах, а з сакавіка 1941 года — 1-ы сакратар Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б. З лістапада 1941 года сакратар Чалябінскага абкама УКП(б) па авіяцыйнай прамысловасці. У верасні 1944 года адкліканы ў апарат ЦК КП(б) Беларусі. Далейшы лёс невядомы.