Яўген Іосіфавіч Бугаёў
Яўген Іосіфавіч Бугаёў | |||
| |||
---|---|---|---|
17 сакавіка 1948 — 14 красавіка 1949 | |||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Казлоў | ||
Пераемнік | Іосіф Аляксандравіч Бельскі | ||
Партыя | ВКП(б)-КПСС з 1939 года | ||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||
Дзейнасць | журналіст | ||
Нараджэнне | 11 снежня 1912 в. Красова, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці | ||
Смерць | 1997 Масква | ||
Узнагароды |
Яўге́н Іо́сіфавіч Бугаё́ў (11 снежня 1912, в. Красова, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 1997, Масква) — беларускі гісторык, публіцыст. Доктар гістарычных навук (1971).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага ў 1940 года.
З 1942 года ў апараце ЦК ВКП(б). З 1944 года сакратар Гомельскага абкама, 1-ы сакратар Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б, сакратар Омскага абкама ВКП(б). З 1954 года ў часопісе «Партийная жизнь», «Проблемы мира и социализма», галоўны рэдактар «Вопросы истории КПСС» у 1960-61 гадах, «Партийная жизнь» у 1961-66 гадах, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист» у 1966—1986 гадах. Адначасова з 1943 года выкладаў у ВНУ. У 1972—87 гадах прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—51 гадах, яго старшыня ў 1948—50 гадах. Аўтар прац па гісторыі КПСС і КПБ. Упершыню ўвёў у гістарычную навуку невядомыя раней дакументы з архіва ЦК КПСС пра ўтварэнне БССР і КПБ.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
- Дактары гістарычных навук
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Памерлі ў 1997 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Маскве
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
- Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі