Васіль Іванавіч Казлоў
| Васіль Іванавіч Казлоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч | ||||||
| Пераемнік | Сяргей Восіпавіч Прытыцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 лютага 1903 вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён Гомельскай вобласці |
||||||
| Смерць |
2 снежня 1967[1] (64 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | ВКП(б)-КПСС з 1927 года | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Гады службы |
1925—1927 1941—1944 |
||||||
| Прыналежнасць |
|
||||||
| Званне |
Генерал-маёр |
||||||
| Камандаваў | камандзір Мінскага партызанскага злучэння | ||||||
| Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (18 лютага 1903, вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 2 снежня 1967, Мінск), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)[3], генерал-маёр (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 лютага 1903 года ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1927. У 1929—1933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску.
З 1940 года — намеснік старшыні СНК БССР.
Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ.
З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 года — член Бюро ЦК КП Беларусі.
Памёр 2 снежня 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар Васіля Казлова названа вуліца ў Мінску.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Козлов В. И. Верен до конца [Текст] / В. И. Козлов. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973. — 416 с. — (О жизни и о себе).
Зноскі
- ↑ Козлов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Козлов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза партизанам, особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 1 сентября 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 10 сентября (№ 37 (196)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БСЭ, третье издание 1969—1978, в 30 томах, т.12
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Васіль Іванавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены ЦК КПСС
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Камуністы Беларусі
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны

