Перайсці да зместу

Васіль Філімонавіч Шавура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Філімонавіч Шавура
Сцяг6-ы Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
28 сакавіка 1963 — 22 снежня 1965
Папярэднік Цімафей Сазонавіч Гарбуноў
Пераемнік Яўген Іванавіч Скурко

Нараджэнне 6 лістапада 1912(1912-11-06)
с. Гарадчэвічы
цяпер Лепельскі раён Віцебскай вобласці
Смерць 13 красавіка 2007(2007-04-13) (94 гады)
Масква
Месца пахавання Траекураўскія могілкі
Партыя ВКП(б)-КПСС з 1940 года
Адукацыя Магілёўскі педагагічны інстытут (1936)
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Васі́ль Філімо́навіч Шаву́ра (6 лістапада 1912, с. Гарадчэвічы Лепельскага раена Віцебскай вобласці13 красавіка 2007, г. Масква[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Мінскага абкама КПСС (1956—60), загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС (1965—1986).

Член КПСС з 1940 г., кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—1986 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—11 скліканняў (1958—87).

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна) у 1936 г. і ВПШ пры ЦК ВКП(б) у 1942 г.

З 1930 г. працаваў настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай, дырэктарам сярэдняй школы ў Віцебскай вобласці,

У 1942—1947 гг. у апараце ЦК ВКП(б),

У 1947—1948 гг. у апараце ЦК КП(б) Беларусі — загадчык Аддзелам прапаганды Упраўлення прапаганды і агітацыі,

У 1948—1956 гг. сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,

У 1956—1960 гг. першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,

У 1960—1965 гг. сакратар ЦК КП Беларусі, адначасова — Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963—65 гг.).

У 1965—1986 гг. загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС.

З 1986 г. на пенсіі.

Пахаваны на Траекураўскіх могілках (нав. 5)[1].

Вядомы сваёй тайнай барацьбой з А. М. Якаўлевым у бытнасць таго, в. а. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПСС (1969-1973). У гэтай барацьбе выйшаў пераможцам (пры падтрымцы пісьменнікаў і навукоўцаў), Якаўлеў быў зняты з пасады. Пасля вяртання Якаўлева на працу ў апарат ЦК КПСС (1986) Шавура быў адпраўлены на пенсію. Падрабязна пра гэта можна прачытаць у кнізе А. Янава: Руская ідэя і 2000 год. — New York: Liberty Publishing, 1988. - 400 с.

Зноскі