Даўжыня ад 3—5 см (выкапнёвыя) да некалькіх метраў. Захавалі многія старажытныя адзнакі. Маецца хорда, адсутнічаюць целы пазванкоў. Чэрап у значнай ступені храстковы, добра развітыя накладныя косткі чэрапа. Шчэлепы свабодна размяшчаюцца ў асаблівым паглыбленні пад жабернай накрыўкай. Шэраг відаў мае на галаве пырскальную адтуліну. Вонкавае покрыва цела ўтварае луска з цвёрдым блішчастым слоем эмалепадобнага рэчыва ганаіна, пераважна рамбічная, часта скура пакрыта касцянымі шчыткамі, а часам застаецца зусім голай. Хваставы плаўнік няроўналопасцевы (гетэрацэркальны). Плавальны пузыр звычайна ячэісты, ёсць рэдукаваныя спіральны клапан і артэрыяльны конус.
↑Богуцкая Н. Г., Насека А. М. Каталог бесчелюстных и рыб пресных и солоноватых вод России с номенклатурными и таксономическими комментариями. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2004. — С. 22. — 389 с. — ISBN 5-87317-177-7