Маркоўнік лясны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Anthriscus sylvestris)
Маркоўнік лясны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthriscus sylvestris (L.) Hoffm., 1814

Падвіды
  • Anthriscus sylvestris subsp. alpina
  • Anthriscus sylvestris subsp. fumarioides
  • Anthriscus sylvestris subsp. mollis (Boiss. & Reut.) Maire[3]
  • Anthriscus sylvestris subsp. nemorosa
  • Anthriscus sylvestris subsp. sylvestris

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29588
NCBI  48027
EOL  584996
GRIN  t:316555
IPNI  837969-1
TPL  kew-2641868

Марко́ўнік лясны, ствольны цвет, вадзяны кроп[4] (Anthriscus sylvestris) — від кветкавых раслін роду Маркоўнік (Anthriscus) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая[4] травяністая, злёгку апушаная расліна вышынёй 50—120[4] см з тоўстым коранем верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, моцна разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, тройчы перыстае. Долі лістоў ланцэтападобнай формы, завостраныя, пілаватыя па краі. Ніжняе лісце з доўгімі чаранкамі, сцябловае — сядзячае, з похвамі. Кветкі дробныя, белага колеру з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, у парасоніках з 8—15 прамянямі, сабранымі ў шчыткападобныя суквецці. Плод — віслаплоднік даўжынёй 6—8[4] мм.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Афрыкі, умераных і трапічных (Індыя, Непал) абласцей Азіі[5]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у тым ліку ў Паўночнай Амерыцы і Чылі[5].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[6]. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных хмызняках і па берагах вадаёмаў, каля жылля і дарог, на пашах, аблогах, пустках. Цвіце ў маіліпені[4].

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Anthriscus sylvestris (L.) Hoffm. (англ.) // The Plant List
  4. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б Taxon: Anthriscus sylvestris (L.) Hoffm. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. Купырь лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]