З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жужаль бліскучы Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Carabus nitens Linnaeus , 1758
Сінонімы
Carabus marginatus Voet, 1778 [ 1]
Carabus hookeri Nodier, 1821 [ 1]
Carabus aureomicans Letzner, 1850 [ 1]
Carabus virescens Letzner, 1850 [ 1]
Carabus pulchellus Bruggemann, 1873 [ 1]
Carabus cupreus Westhoff, 1881 nec Linnaeus, 1758 [ 1]
Carabus interruptus Westhoff, 1881 [ 1]
Carabus fennicus Gehin, 1885 [ 1]
Carabus niger Semenov, 1886, nec Linnaeus, 1761 [ 1]
Carabus subnitens Reitter, 1896 [ 1]
Carabus funebris Csiki, 1927 [ 1]
Carabus willemsi (Culot, 1986) [ 1]
Carabus aquitaniensis Mollard, 1996 [ 1]
Carabus bistrum Mollard, 1996 [ 1]
Жужаль бліскучы (Carabus nitens ) — жук з сямейства жужаляў. Гэта адзін з самых маленькіх прадстаўнікоў роду Жужалі .
Цела даўжынёй 14-18 мм, чорнае. Галава і пярэдняспінка залаціста-чырвоныя, надкрылы зялёныя.[ 2] Канечнасці чорныя або цёмна-зялёныя, у залежнасці ад падвіду.
Гэты від аддае перавагу адкрытым прасторам, парослым травой і кустамі, але сустракаецца і ў лясах. Палюе ў асноўным на насякомых, павукоў, слімакоў ды земляных чарвей.
Еўрапейскі від. Паўднёвая і сярэдняя часткі Еўропы. У Еўропе назіраўся ў наступных краінах: Аўстрыя , Беларусь , Бельгія , Брытанскія астравы , Чэхія , Данія , Эстонія , Фінляндыя , Францыя , Германія , Расія , Калінінград , Латвія , Літва , Люксембург , Паўночная Ірландыя , мацерыковая частка Нарвегіі , Польшча , Румынія , Славакія , Швецыя , Нідэрланды і Украіна .
У Беларусі прымеркаваны да цэнтральнай і паўночнай частак, радзей сустракаецца ў Палессі.[ 2]
Бліскучы жужаль
Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Літвы і Беларусі.[ 2]
Зноскі