Carcinoscorpius rotundicauda

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Carcinoscorpius rotundicauda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carcinoscorpius rotundicauda Latreille, 1802

Сінонімы
  • Limulus rotundicauda Latreille, 1817[1]
Ахоўны статус
:en:Data Deficient
Недастаткова даных
IUCN Data Deficient : / 3856

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82707
NCBI  6848
EOL  393281

Carcinoscorpius rotundicauda — від хеліцэравых з атраду мечахвостаў. З’яўляюцца прадстаўнікамі сямейства Limulidae.

Анатомія[правіць | правіць зыходнік]

Carcinoscorpius rotundicauda у Нацыянальным парку Бака  (руск.), Малайзія

Цела складаецца з прасомы, апістасомы і хваста.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Рацыён складаюць лічынкі насякомых, дробная рыба, невялікія крабы, малашчацінкавыя чэрві, а таксама двухстворкавыя[2].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў водах Індыі, Бангладэш, Інданезіі, Малайзіі, Сінгапура, Тайланда, Камбоджы, В’етнама, Кітая (у тым ліку на Ганконгу). Іх таксама заўважалі на Шры-Ланцы, Філіпінах і ў М’янме, але тут гаворка ідзе аб непацверджаных назіраннях[3].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовыя рыбакі вылоўліваюць тысячы мечахвостаў[4].

Кроў выкарыстоўваецца ў медыцыне, ікра лічыцца дэлікатэсам і ўваходзіць у склад тайскай салаты yam khi maeng da (ยำไข่แมงดา)[5].

Маюцца выпадкі атручванняў (нават смяротных) пры спажыванні гэтых мечахвостаў у ежу, калі іх блыталі з прадстаўнікамі віду Tachypleus gigas, у адрозненне ад якога Carcinoscorpius rotundicauda утрымліваюць тэтрадатаксін[6].

Зноскі

  1. Вид Carcinoscorpius rotundicauda у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.) (Праверана 18 жніўня 2001).
  2. H. Zhou; Brian Morton The diets of juvenile horseshoe crabs, Tachypleus tridentatus and Carcinoscorpius rotundicauda (Xiphosura), from nursery beaches proposed for conservation in Hong Kong(англ.) : journal. — Taylor & Francis, 2004. — Т. 38. — № 15. — С. 1915—1925. — DOI:10.1080/0022293031000155377
  3. Stine Vestbo; Matthias Obst; Francisco J. Quevedo Fernandez; Itsara Intanai; Peter Funch Present and Potential Future Distributions of Asian Horseshoe Crabs Determine Areas for Conservation(англ.) // Frontiers in Marine Science : journal. — 2018. — Т. 5. — № 164. — С. 1—16. — DOI:10.3389/fmars.2018.00164
  4. Bibhuti Pati (2008-06-24). "Horseshoe crabs galloping towards extinction". Merinews. Архівавана з арыгінала 2012-10-05. Праверана 2011-06-01.
  5. ~Horseshoe Crab Egg Salad Recipe, ยำไข่แมงดา~ | Pranee's Thai Kitchen. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 21 ліпеня 2018.
  6. Kanchanapongkul, J.; Krittayapoositpot, P. An epidemic of tetrodotoxin poisoning following ingestion of the horseshoe crab Carcinoscorpius rotundicauda(англ.) // The Southeast Asian Journal of Tropical Medicine and Public Health : journal. — 1995. — June — Т. 26. — № 2. — С. 364—367. — ISSN 0125-1562. — PMID 8629077.