Cessna 208
Cessna 208 | |
---|---|
Тып | single-turboprop transport[d] і Cessna aircraft[d] |
Вытворца | Cessna[d] |
Першы палёт | 8 жніўня 1982 |
Пачатак эксплуатацыі | 1984 |
Эксплуатанты | Багамскія Астравы[1] |
Адзінак выраблена | 1 500 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Cessna 208 (бел.: Сэсна 208) — лёгкі аднаматорны турбавінтавы самалёт з фіксаваным шасі. Выпускаецца кампаніяй Cessna з 1984. Існуюць пасажырскія, грузавыя і ваенныя мадыфікацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка Cessna 208 пачалася ў 1980. Пасля двух гадоў тэставання, у снежні 1982, адбыўся першы палёт прататыпа. У жніўні 1984 самалёт запушчаны ў серыю. Яшчэ ў працэсе распрацоўкі праектам зацікавіўся буйны аператар авіяперавозак FedEx. Па яго заказу былі створаны грузавыя версіі: Cargomaster і Super Cargomaster (усяго каля 300). На аснове гэтых мадыфікацый Cessna пачала распрацоўку мадэляў для пасажыраперавозак і ВПС, у асноўным прызначаных на экспарт. Ужо да 1998 было прададзена больш за тысячу экзэмпляраў, прычым 60% – за мяжу.
Выкарыстоўванне самалёта ў розных умовах патрабавала варыятыўнасці ў абсталяванні: Cessna 208 можа абсталявацца паплаўкамі, лыжамі, зброяй, пасажырскія месцы могуць ператварацца ў грузавы адсек, або грузавы кантэйнер можа выкарыстоўвацца ў якасці багажнага аддзялення.
28 красавіка 2008 Cessna аб’явіла, што ўсе новыя мадэлі будуць пастаўляцца з навігацыйнай сістэмай Garmin G1000.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадыфікацыя Grand Caravan
- Экіпаж: 1 чалавек
- Пасажыры: 14
- Размах крылаў: 15,88 м (52′ 1")
- Даўжыня: 12,67 м (41′ 7")
- Вышыня: 4,7 м (15′ 55")
- Грузападымальнасць: 1841 кг (4000 фнт)
- Максімальная хуткасць: 324 км/ч (175 вузлоў)
- Рухавік: Pratt & Whitney PT6A-114A, 503 кВт (675 к.с.)
- Запас паліва: 1268 л (335 галонаў)
- Маса пустога самалёта: 2075 кг (4575 фнт)
- Максімальная ўзлётная маса: 3980 кг (8785 фнт)
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасажырскія
[правіць | правіць зыходнік]- Cessna 208A Caravan I (1984) — базавая версія.
- Cessna 208A Caravan 675 (1997) — версія з больш магутным рухавіком PT6A-114A.
- Caravan Amphibian — версія з усталяванымі паплаўкамі Wipaire 8000[2].
- Cessna 208B Grand Caravan — версія на 14 пасажыраў з рухавіком PT6A-114A.
- Soloy Pathfinder 21 (1997) — двухматорная версія кампаніі Soloy.
Грузавыя
[правіць | правіць зыходнік]- Cessna 208A Cargomaster (1984) — версія з павялічанай колькасцю абсталявання і дабаўленым падфюзеляжным кантэйнерам.
- Cessna 208B Super Cargomaster (1998) — мадыфікацыя Cargomaster на аснове серыі B.
Ваенныя
[правіць | правіць зыходнік]- U-27A — базавая ваенная мадыфікацыя.
- C-98 — версія U-27A для бразільскіх ВПС.
- C-16 — праектаваная версія. Магчыма выкарыстоўванне ў Цэнтральнай Амерыцы.
- AC-208 Combat Caravan — версія, узброеная ракетамі Hellfire. Выкарыстоўваецца Іракам і Ліванам.
Эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]Грамадзянская авіяцыя
[правіць | правіць зыходнік]- Аўстралія
- Батсвана
- Беліз
- Бразілія
- Венесуэла
- Вялікабрытанія
- Грэцыя
- ЗША
- Калумбія
- Канада
- Новая Зеландыя
- Панама
- Парагвай
- Перу
- Тайланд
- Уругвай
- Францыя
- Чылі
Ваенная авіяцыя
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 21 чэрвеня 2011. (англ.)
Зноскі
- ↑ World Air Forces 2014 — 2014.
- ↑ Caravan Amphibian Архівавана 21 чэрвеня 2011. (англ.)