Цьмянец духмяны
Цьмянец духмяны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Цьмяне́ц духмяны[3][4] (Chaerophyllum aromaticum) — від кветкавых раслін роду Цьмянец (Chaerophyllum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Цьмянец духмяны, цьмянец дзікі, дзеньчаль[5][6].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам і вышынёй да 2 м. Сцябло прамастойнае, моцнае, галінастае, злёгку ўздутае ў вузлах, апушанае цвёрдымі валаскамі ў ніжняй частцы. Лісце буйное, шэра-зялёнага колеру, двойчытрайчастае або амаль тройчытрайчастае, з суцэльнымі, зубчастымі па краі сегментамі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — з меншай пласцінкай, пераходзячай у похву. Кветкі белыя, у парасоніку з 12—20 прамянямі першага парадку. Тычынак 5. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе (Грузія) і ў Турцыі[7]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[8]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках, у алешніках, шыракалістых і зрэджаных хваёва-дубовых лясах, у ярах, на аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені[3].
Ахоўваецца ў Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая расліна (настой карэнішча выкарыстоўваецца пры хваробах страўніка). Добры меданос. Маладыя парасткі магчыма выкарыстоўваць у ежу.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ Бутень ароматный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ ООПТ России.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бывалава Т. А. Цьмянец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 291. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 959. Chaerophyllum aromaticum L. — Бутень ароматный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 622. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бутень ароматный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Chaerophyllum aromaticum L. (Бутень душистый, Бутень ароматный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 24 чэрвеня 2023)
- Бутень // Архив природы России Архівавана 21 лютага 2020. (руск.) (Праверана 24 чэрвеня 2023)