Клевяшчына няпэўная
Клевяшчына няпэўная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Kadenia dubia (Schkuhr) Lavrova & V.N.Tikhom. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Клевяшчы́на няпэўная[4][5], Клевяшчыца[6][7] (Kadenia dubia) — від кветкавых раслін роду Kadenia сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см з верацёнападобным коранем. Сцябло адзіночнае, прамое, злёгку баразнаватае і слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, двойчы-тройчы перыстараздзельнае або ланцэтападобна-лінейнае, з вострым канцом. Ніжняе лісце на чаранках, пераходзячых у похвы. Похвы лісця часта маюць пурпуровае адценне. Кветкі белага колеру, у складаных парасоніках з 20—35 промнямі. Пялёсткі кветак эліпсоіднай формы. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распдаецца на дзве палавінкі (мерыкарпіі) з 5 шырокімі крылатымі рэбрамі.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Барэальны еўраазіяцкі від. Святлолюбівая расліна, але пераносіць цень[8]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[8]. Расце ў мяшаных лясах з бярозавым і бярозава-асінавым дрэвастоем, у алешніках, прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных лугах, аблогах і пустках.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Літве, Латвіі, Украіне[8].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Kadenia dubia (Schkuhr) Lavrova & V.N.Tikhom. is an accepted name (англ.). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 17 лістапада 2013.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ а б в г Кадения сомнительная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Клевяшчына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 30. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 970. Kadenia dubia (Schkuhr) Lavrova & V.Tikhom. [Cnidium dubium (Schkuhr) Thell.] — Кадения сомнительная, или Жгун-корень // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 633. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кадения сомнительная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Кадения сомнительная, или Жгун-корень // Проект «Архив природы России» Архівавана 8 студзеня 2020. (руск.)