Collegium Nobilium (Вільня, езуіты)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Collegium Nobilium (Вільня, езуіты)
Дата заснавання 1740
Дата закрыцця 1775
Тып калегіум
Размяшчэнне

Collegium Nobilium (Калегіум нобіліум; лац.: Collegium Nobilium et Seminarium Szyszkovianum) — элітарная сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў у Вільні. Брала пачатак з заснаванага ў 1740 годзе стольнікам лідскім Д. К. Шышкам канвікта (бурсы) пры Віленскай акадэміі для ўтрымання 7 падлеткаў з незаможнай шляхты. З прыняццем сыноў багатай шляхты канвікт у 1552 годзе пераўтвораны Адамам Абрамовічам у калегіум са сваім складам выкладчыкаў і незалежнымі ад акадэміі вучэбнымі планамі, уласнай бібліятэкай. З 1765 года існаваў незалежна ад акадэміі, яго рэктар падначалены непасрэдна правінцыялу езуітаў. Вучылася каля 50 вучняў, у асноўным з багатых шляхецкіх родаў (Тышкевічаў, Агінскіх, Пузынаў, Валовічаў і інш.). У калегіуме навучалі польскай, лацінскай, нямецкай, французскай мовам, паэтыцы, рыторыцы, арыфметыцы, геаметрыі, трыганаметрыі, астраноміі, гісторыі, геаграфіі, музыцы, танцам, маляванню. Існаваў да 1775 года, калі на яго месцы Адукацыйная камісія адчыніла канвікт для сыноў незаможнай шляхты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]