Перайсці да зместу

Грэбнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cynosurus)
Грэбнік

Cynosurus echinatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynosurus L. (1753)

Тыпавы від
Грэбнік звычайны (Cynosurus cristatus)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41623
NCBI  211938
EOL  108133
GRIN  g:3290
IPNI  17838-1

Грэ́бнік[3][4], грабеннік[4] (Cynosurus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя.

Налічвае каля 10 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных раёнах Еўропы і Міжземнамор’і.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца грэбнік звычайны (Cynosurus cristatus).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Грэбнік звычайны (Cynosurus cristatus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з вузкім лінейным лісцем. Кветкі дробныя, па 2—3 ў каласках, утвараючых коласападобнае або мяцёлкападобнае суквецце. Плод — зярняўка.

Кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Грэбнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Cynosurus (англ.) // The Plant List