З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dactylorhiza cordigera Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Dactylorhiza cordigera
Міжнародная навуковая назва
Dactylorhiza cordigera
Dactylorhiza cordigera — від шматгадовых раслін , анемахор <nowiki>, энтамафіл. Прадстаўнік роду пальчатакарэннік (Dactylorhiza ), сямейства архідныя (Orchidaceae ). Паўднёва-сярэднееўрапейскі горны від на ўсходняй мяжы распаўсюджання.
Від распаўсюджаны ў гарах усходняй часткі Еўропы — Альпы , Усходнія і Паўднёвыя Карпаты (у Румыніі і Украіне ), горныя масівы Балканскага паўвострава .
Расце ў лясным і субальпійскім паясах, на горных лугах і балотах, на выхадзе грунтавых вод, на балотных слабакіслых або слабашчолачных глебах.
Невялікая архідэя 10-25 см вышынёй.
Сцябло даволі тоўстае, полае, прамое, ня разгалінаванае, ніжнія лісты ланцэтныя або эліптычныя, самыя шырокія ў сярэдняй частцы пласцінкі, плямістыя.
Кветкі пурпурныя, сабраныя ў цыліндрычны колас. Губа мае суцэльны край або кароткатрохлопасцевая, шпорка ўдвая карацейшая за завязь.
Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плоданасіць у жніўні-верасні. Размножваецца насеннем .
Занесены ў дадатак ІІ CITES . Прапанаваны ў Чырвоную кнігу Украінскіх Карпат, занесены ў Чырвоную кнігу Украіны (трэцяя катэгорыя).
Dactylorhiza cordigera subsp. bosniaca (N. Balkan Pen).
Dactylorhiza cordigera subsp. cordigera (ад Паўднёва-Усходняй Еўропы да Украіны).
Dactylorhiza cordigera var. graeca (H.Baumann) Presser)
Dactylorhiza cordigera subsp. pindic (B. Willing & E. Willing) H. Baumann & R. Lorenz (NW. Greece).
Dactylorhiza cordigera var. rhodopeia Presser (Грэцыя, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Еўропа)
Dactylorhiza cordigera subsp. siculorum (ад Румыніі да заходняй Украіны ).
Зноскі