Etlingera
| Etlingera | |||||||||||||||||||
| Кветка Etlingera elatior | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Etlingera Giseke | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| Віды | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Etlingera — род шматгадовых раслін сямейства імбірныя (Zingiberaceae). Распаўсюджаны ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, змяшчае каля ста[2] відаў, якія растуць пераважна ў раёне экватару[3].
Род названы ў гонар нямецкага батаніка Андрэаса Эрнста Этлінгера (1730—1790).
Некаторыя з буйных прадстаўнікоў відаў роду маюць магутныя аблісцвеныя парасткі вышынёй да 10 метраў і вонкавым абліччам нагадваюць дрэвавыя расліны.
Віды роду сустракаюцца ў Індыі, Бангладэш, Бірме, Кітаі, Лаосе, Камбоджы, В’етнаме, Тайландзе, Малайзіі, Сінгапуры, Інданезіі, на Філіпінах, у султанаце Бруней, на Папуа — Новай Гвінеі, ў Аўстраліі і на некаторых астравах Ціхага акіяна, пераважна ў экватарыяльнай вобласці, на вышыні ад узроўню мора да 2 500 метраў[3].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомым відам роду з’яўляцца Etlingera elatior (Jack) R.M.Sm.[3]. Назвы расліны ў еўрапейскіх мовах адлюстроўваюць яе раскошнае цвіценне — «факельны імбір» (англ.: Torch Ginger), «Факельная лілея» (англ.: Torch Lily), «Фарфоравая ружа» (фр.: Rose de porcelaine), або «Філіпінская васковая кветка» (англ.: Philippine Waxflower)[3].
Род уключае каля ста[2] відаў. Некаторыя з іх:
- Etlingera elatior (Jack) R.M.Sm.
- Etlingera grandiflora (Valeton) R.M.Sm.
- Etlingera harmandii (Gagnep.) R.M.Sm.
- Etlingera hemisphaerica (Blume) R.M.Sm.
- Etlingera littoralis (J.Koenig ex Retz.)Giseke
- Etlingera punicea (Roxb.) R.M.Sm.
- Etlingera solaris (Blume) R.M.Sm.
- Etlingera sulfurea (R.Parker) R.M.Sm.
Зноскі
- ↑ Николайя / Р. В. Камелин // Николай Кузанский — Океан. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2013. — С. 13. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-360-6.
- 1 2 Etlingera (англ.). The Plant List. Version 1.1. (7 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017. Праверана 29 верасня 2016.
- 1 2 3 4 Poulsen, Axel Dalberg (2006) Etlingera of Borneo. Natural History Publications (Borneo). Kota Kinabalu, Sabah. ISBN 983—812-117-7.