Перайсці да зместу

Баршчэўнік сібірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Heracleum sibiricum)
Баршчэўнік сібірскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Heracleum sibiricum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  524136
NCBI  542666
EOL  11270282
GRIN  g:70344
IPNI  843165-1

Баршчэ́ўнік сібі́рскі[3] (Heracleum sibiricum) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.

Баршчэўнік сібірскі, баршчаўка, бядрыца[4], баршч, баршчэўнік, барэц, вярлома[5][6][7].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 3 м. Расце на лугах, палетках, узлесках шыракалістых лясоў, на лядах, у садах і гародах, па берагах рэк, у хмызняках. Вегетуе з красавіка па верасень, цвіце ў чэрвені — ліпені жоўта-зеленаватымі кветкамі ў суквеццях-парасоніках. Плоданосіць 1 раз у жыцці. Народныя назвы баршч, баршчаўка, бядрыца (апошняя назва сведчыць пра асацыяцыю з бядрынцам).

Лісце — буйное, перыста-рассечанае, зубчатае; утрымлівае да 200 мг % вітаміну C і да 18 мг% каратыну, у карэнні шмат цукраў.

Ядуць маладую зеляніну (лісце, націну, суквецці) у самых разнастайных формах. Для зялёных салатаў лісце папярэдне абдаюць крутым кіпенем або вымочваюць у вадзе, каб выдаліць рэзкі пах. Адварное лісце можна есці як шпінат, адвар з лісця з чаранкамі нагадвае курыны булён. Адваранае націнне ядуць з воцатам, або смажаць у алеі. З ачышчанага і дробна пасечанага націння і лісця гатуюць начынку для пельменяў, піражкоў і г.д. Парасткі з зялёнымі суквеццямі кладуць у яечню, смажаць з цыбуляй і маслам, вараць у падсоленай вадзе як цвятную капусту. Як прыправу спажываюць карэнне (свежае і сушанае), сушанае лісце, часам і насенне. У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім з пабегаў і насення даўней гатавалі хатняе піва. Чаранкі і націнне збіраюць да бутанізаціі (красавік — чэрвень), суквецці, што не распусціліся — у ліпені — жніўні, увосені або ранняй вясной.

Яшчэ ў пачатку XX ст. кіслы суп з баршчэўніка, які называўся боршч або (у паланізаваным варыянце) баршч, быў звыклым у беларусаў Віленскай і Мінскай губерняў. Пучкі баршчэўніка елі і сырымі. Лічыцца, што ў старажытных славян менавіта гэтая расліна была галоўным кампанентам баршчу, і толькі пазней назва «боршч» перанесеная на суп з буракоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  • Белы А. Баршчэўнік // Праект «Наша ежа»