Перайсці да зместу

Heroes of Might and Magic III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Heroes of Might and Magic III
Распрацоўшчык New World Computing[d]
Выдаўцы The 3DO Company[d] і Ubisoft
Частка серыі Heroes of Might and Magic[d]
Дата выпуску 28 лютага 1999
20 снежня 1999 (Linux)
21 снежня 1999 (Mac)
Апошняя версія
Жанр пакрокавая стратэгія
Узроставы
рэйтынг
ESRB: любы
Стваральнікі
Геймдызайнер Gregory Fulton[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux, Windows, Android, iOS і Classic Mac OS[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня, аднакарыстальніцкая гульня і hotseat[d]
Носьбіты CD-ROM[d], лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і сэнсарны экран[d]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Heroes of Might and Magic III: The Restoration of Erathia» (бел.: «Героі меча і магіі III: Аднаўленне Эратыі») — пакрокавая стратэгічная гульня, распрацаваная Джонам ван Канэгемам з New World Computing пад Microsoft Windows і выпушчана The 3DO Company у 1999 годзе. Пазней у тым жа самым годзе выйшлі парты пад Apple Macintosh (выпушчаны 3DO) і пад Linux (выпушчаны Loki Software). У 2000 годзе выйшаў порт для Game Boy Color пад назвай «Heroes of Might and Magic 2». Як вынікае з назвы, гэта трэцяя гульня серыі «Heroes of Might and Magic».

Гульнявы працэс вельмі падобны да папярэдніх гульняў серыі: гулец кіруе некалькімі героямі-вайскаводамі, войска якіх складаюць разнастайныя міфічныя і легендарныя стварэнні. Гульня складаецца з дзвюх частак: тактычная выведка тэрыторыі і пакрокавая сістэма бітвы. Гулец збірае войска за кошт рэсурсаў у адным з васьмі тыпаў гарадоў. Герой зарабляе ачкі досведу, удзельнічаючы ў бітвах з монстрамі і варожымі героямі. Умовы перамогі адрозніваюцца на розных мапах: гэта могуць быць заваёва ўсіх гарадоў на мапе, знішчэнне ўсіх ворагаў, збіранне пэўнай колькасці рэсурсаў або знаходжанне пэўнага артэфакту.

Да гульні выйшлі дапаўненні «Heroes of Might and Magic III: Armageddon's Blade» (па-беларуску: «Клінок Армагедону»), «Heroes of Might and Magic III: Shadow of Death» (па-беларуску: «Цень смерці»), а таксама фанацкае пашырэнне «Heroes of Might and Magic 3½: In the Wake of Gods» (па-беларуску: «Па слядах багоў»). Таксама была выпушчана серыя кароткіх азнаямленчых гульняў «Heroes Chronicles», заснаваная на рухавіку «Heroes III». А ў 2000 выйшла спецыяльнае выданне «Heroes III Complete», якое ўключала гульню і абодва дапаўненні.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]