INOGATE

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

INOGATE (Інагейт) з'яўляецца міжнароднай праграмай энергетычнага супрацоўніцтва паміж Eўрапейскім Саюзам (ЕС), Турцыяй і краінамі СНД, за выключэннем краін Балтыі і Расійскай Федэрацыі. Афіцыйна праграма накіравана на падтрымку "міжнароднага супрацоўніцтва паміж Eўрапейскім Саюзам, прыбярэжнымі дзяржавамі Чорнага і Каспійскага мораў і іх суседнімі краінамі ".[1] Яна ажыццяўляецца праз праграму Генеральнага Дырэктарата па Развіццю і Супрацоўніцтву ЕС EuropeAid з дапамогай секратарыята ў Кіеве, Украіна, з рэгіянальным офісам у Тбілісі, Грузія.

Праграма INOGATE створана ў 1995 годзе ў якасці механізму падтрымкі ЕС у галіне Міждзяржаўнай транспарціроўкі нафты і газу ў Еўропу (адкуль яна атрымала сваю назву, як скарачэнне на англійскай мове).[2] Першапачаткова праграма была скіравана на працу нафта - і газаправодаў з і праз Усходнюю Еўропу і Каўказ ў ЕС. Пасля канферэнцыі ў Баку, Азербайджан, у 2004 годзе і канферэнцыі ў Астане, Казахстан, яна пераўтварылася ў больш шырокае энергетычнае партнерства, засяродзіўшыся на чатырох асноўных тэмах:

  • умацаванне энергетычнай бяспекі
  • збліжэнне энергетычных рынкаў краін-членаў на аснове прынцыпаў унутранага энергетычнага рынку ЕС
  • падтрымка ўстойлівага энергетычнага развіцця
  • прыцягненне інвестыцый у энергетычныя праекты агульнага і рэгіянальнага інтарэсу.

З 2007 года праграма INOGATE фінансуецца Еўрапейскім інструментам суседства і партнёрства (ENPI).

Краіны-партнеры INOGATE[правіць | правіць зыходнік]

Краінамі-партнерамі INOGATE з'яўляюцца:

Турцыя з'яўляецца краінай-партнерам INOGATE і, такім чынам, рэгулярна запрашаецца на паседжанні INOGATE, але гэта не краіна-бенефіцыяр. Праграма INOGATE есць сумеснай ініцыятывай трох дырэктаратаў Еўрапейскай Камісіі: Генеральнага Дырэктарата па Транспарту і Энергетыцы, Генеральнага Дырэктарата па Знешніх Сувязях і Генеральнага Дырэктарата па Развіццю і Супрацоўніцтву EuropeAid.

Бакінская ініцыятыва і дэкларацыя Астаны[правіць | правіць зыходнік]

Бакінская ініцыятыва паўстала ў выніку палітычнага дыялогу па пытаннях супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі-партнерамі INOGATE. Ініцыятыва была абвешчана 13 лістапада 2004 года на Міністэрскай канферэнцыі па энергетыцы ў Баку. Другая Міністэрская канферэнцыя, якая адбылася ў Астане 30 лістапада 2006 года, пацвердзіла пашырэнне кампетэнцыі праграмы INOGATE з мэтай ахапіць шырокае кола пытанняў энергетыкі ў краінах-партнерах і іх супрацоўніцтва ў гэтых пытаннях з ЕС. Адной з мэтаў Бакінскай ініцыятывы з'яўляецца павышэнне інтэграцыі энергетычных рынкаў краін-удзельніц з энергетычным рынкам ЕС, каб стварыць празрыстыя энергетычныя рынкі, здольныя прыцягнуць інвестыцыі і павысіць бяспеку энергазабеспячэння. (Іншыя аспекты ініцыятывы былі звязаны з пытаннямі транспарту). Краіны-партнеры ўзгаднілі мэты па гарманізацыі прававых і тэхнічных стандартаў, з тым, каб стварыць функцыянуючы інтэграваны энергетычны рынак у адпаведнасці з еўрапейскай і міжнароднай нарматыўна-прававой базай; павысіць бяспеку і надзейнасць энергазабеспячэння за кошт пашырэння і мадэрнізацыі існуючай інфраструктуры, замены састарэлых магутнасцей інфраструктуры на экалагічна бяспечныя сістэмы, распрацаваць новую інфраструктуру з сучаснымі сістэмамі маніторынгу, палепшыць энергазабеспячэнне і кіраванне попытам на аснове інтэграцыі эфектыўных і ўстойлівых энергетычных сістэм, а таксама заахвоціць фінансаванне камерцыйна і экалагічна ўстойлівых энергетычных праектаў, якія прадстаўляюць агульны інтарэс. "Дарожная карта" для дасягнення гэтых і сумежных мэтаў была прынята на Міністэрскай канферэнцыі ў Астане.

Структура і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Каардынуючым органам Бакінскай ініцыятывы з'яўляецца Тэхнічны сакратарыят INOGATE, які знаходзіцца ў Кіеве.

Бакінская ініцыятыва ажыццяўляецца ў рамках чатырох рабочых груп, кожная з якіх сфарміравана з членаў з усіх краін-партнераў:

  • Гарманізацыя прававой, нарматыўнай і інстытуцыйнай базы для лібералізацыі рынку
  • Павышэнне бяспекі энергетычных транспартных сетак
  • Устойлівае развіццё
  • Прыцягненне інвестыцый і садзейнічанне рэалізацыі праектаў

Шэраг канкрэтных праектаў, што фінансуюцца Еўрапейскім інструментам суседства і партнёрства (ENPI), звязаны праграмай INOGATE і пералічаны на партале INOGATE. Па стане на люты 2009 года, гэтыя праекты ўключалі ініцыятывы па паляпшэнню аховы і бяспекі структур транзіту нафты і газу, распрацоўцы сумесных нацыянальных энергетычных палітык у Цэнтральнай Азіі, падтрымцы інтэграцыі рынкаў і ініцыятыў у галіне ўстойлівай энергетыкі ў краінах-партнерах.

Праграма INOGATE мае расклад бягучых канферэнцый і публікацый. Партал праграмы змяшчае інфармацыю, якая рэгулярна абнаўляецца, і навіны аб развіцці энергетыкі ў краінах-партнёрах і адпаведных ініцыятыў і палітык ЕС.

Зноскі

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]