IV Усебеларускі з’езд Саветаў
Чацвёрты Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 14 — 18 снежня 1922 г. у Мінску.
Прадстаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На з’ездзе прысутнічалі 250 дэлегатаў з рашаючым і 43 з дарадчым голасам (паводле іншых звестак адпаведна 226 і 24).
Парадак дня:
[правіць | правіць зыходнік]- аб дзейнасці ўрада ССРБ (А. Р. Чарвякоў);
- аб утварэнні СССР (А. Р. Чарвякоў);
- прыняцце і зацвярджэнне Канстытуцыі СССР (РСФСР, Украіны, Беларусі, ЗСФСР);
- аб становішчы народнай адукацыі (А. В. Баліцкі, У. М. Ігнатоўскі, У. І. Пічэта, А. Т. Кірсанаў);
- аб рабоце Наркамзема (А. С. Славінскі);
- аб харчпадатку (І. А. Адамайціс);
- аб рабоце Наркамфіна (С. Я. Талунціс);
- аб рэарганізацыі савецкага дзяржаўнага апарату (В. А. Нодэль);
- даклад Прэзідыума СНГ ССРБ аб становішчы прамысловасці (А. С. Карпешын);
- даклад Цэнтрбелсаюза аб кааперацыі (Я. Л. Дыла);
- судовы лад;
- выбары ЦВК БССР і дэлегатаў на X-ы з’езд Саветаў.
Рашэнні з’езда
[правіць | правіць зыходнік]З’езд падкрэсліў значэнне адзінства савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага ладу і ўзмацненне братэрскіх сувязей працоўных усіх рэспублік, падтрымаў ідэю добраахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання рэспублік у адзінай дзяржаве, зацвердзіў асноўныя пункты Канстытуцыі СССР, якія былі ўхвалены ЦК РКП(б) яшчэ 30 лістапада 1922 г. Асаблівая ўвага звернута на аднаўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці рэспублікі. Канстатавалася ў асноўным станоўчая дынаміка развіцця народнай гаспадаркі ССРБ у 1921 — 1922 гг., адначасова падкрэсліваліся крызісныя моманты ў параўнанні з дарэвалюцыйным часам. З’езд выбраў ЦВК БССР, 27 дэлегатаў на 10-ы Усерасійскі з’езд Саветаў. 18 снежня 1922 г. на 1-й сесіі ЦВК БССР выбраны Прэзідыум ЦВК з 7 чалавек і СНК БССР з 15 членаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Доклад правительства ССР Белоруссии 4-му Всебелорусскому съезду Советов: [Стенографический отчет]. — Мн., 1922.