Адам Сямёнавіч Славінскі
Адам Сямёнавіч Славінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Акулік | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч | ||||||
Папярэднік | Сяргей Карп | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Яцкевіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
Папярэднік | Усевалад Ігнатоўскі | ||||||
Пераемнік | Стэфан Гельтман | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 верасня 1885 |
||||||
Смерць | 3 лістапада 1937 (52 гады) | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Ада́м Сямё́навіч Славі́нскі (сапр. Качаро́ўскі) (11 верасня 1885, Панінка, Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні — 3 лістапада 1937[1]) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Польшчы, Расіі і Беларусі, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. З 1907 г. член Варшаўскай арганізацыі СДКПіЛ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 11 верасня 1885 года ў Панінцы Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні (цяпер — Палонскі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны). У 1907 і 1909 гг. быў арыштаваны.
З 1912 года — ў Санкт-Пецярбургу, дзе ў час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў чырвонагвардзейскі атрад, потым Чырвоную гвардыю Маскоўска-Застаўскага раёна Петраграда.
Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе.
Са студзеня 1918 года — ў Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ.
У час нямецкай акупацыі Беларусі член Мінскага падпольнага райкома РКП(б), са жніўня 1918 г. член краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы.
Са снежня 1918 г. начальнік Мінскай гарадской міліцыі, загадчык Мінскага губернскага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, член Мінскага губернскага ВРК.
З лютага 1919 г. камісар 52-й (Заходняй) стралковай дывізіі.
У пачатку 1920 г. арганізатар партызанскага руху ў Мінскай губерні, з мая 1920 г. начальнік палітаддзела 57-й стралковай дывізіі, у ліпені — жніўня 1920 г. старшыня Гродзенскага ВРК.
З 1920 г. наркам земляробства БССР, у 1924—1928 гг. прадстаўнік КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі пры ЦК КП(б)Б.
У 1928—1930 гг. адказны сакратар Мінскага акруговага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР.
У 1934—1937 гг. начальнік палітаддзела Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі.
Член ЦБ КП(б)Б у 1920—1924 гг., член ЦК КП(б)Б у 1925—1932 гг., член ЦК КПЗБ у 1926—1935 гг., член ЦК КПП з 1930 г., член ЦВК СССР у 1925—1929 гг., член ЦВК БССР у 1920—1931 гг., член Прэзідыума ЦВК БССР у 1922—1924 гг.
9 ліпеня 1937 года арыштаваны, расстраляны 3 лістапада 1937 года[2]. Рэабілітаваны ў 1955 годзе.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У яго гонар названы вуліцы Мінска [1] і Гродна.[3]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Сайт Адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска(недаступная спасылка)
- ↑ Славинский (Кочаровский) Адам Семёнович(руск.) . Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991.
- ↑ Гродзенская праўда. NEW PROJECT «Імя тваёй вуліцы». вуліца Славінскага Архівавана 15 красавіка 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хацевіч А. В. Славінскі (сапр. Качароўскі) Адам Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 499. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Славінскі (сапраўднае Качароўскі) Адам Сямёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Наваград-Валынскім павеце
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Дзяржаўныя дзеячы БССР
- Народныя камісары земляробства БССР
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены Прэзідыума ЦВК БССР
- Члены ЦВК СССР
- Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
- Члены ЦК КПБ
- Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
- Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б