VIII Усебеларускі з’езд Саветаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Во́сьмы Усебелару́скі з’езд саве́таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 512 красавіка 1927 года ў Мінску.

Прадстаўніцтва на з’ездзе[правіць | правіць зыходнік]

Прысутнічала 676 дэлегатаў з рашаючым і 225 з дарадчым голасам.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнні з’езда[правіць | правіць зыходнік]

Тытульны ліст Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1927 года

З’езд прайшоў пад сцягам пацвярджэння таго, што БССР з’яўляецца неад’емнай часткай Савецкага Саюза, хоць у прынятай Канстытуцыі былі дэкларатыўныя палажэнні аб незалежнасці рэспублікі. Старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў заявіў, што «ўсю сваю працу мы вядзем пад знакам абароны Савецкага Саюза ад сутычак з буржуазнымі дзяржавамі». Гэтым ён пацвердэіў, што Беларусі адводзіцца роля буфера ва ўзаемаадносінах СССР і заходніх краін.

З’езд ухваліў дзейнасць урада БССР у справе гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, праведзеным у 1926 годзе. Канстатаваў, што цалкам адноўлены прамысловыя прадпрыемствы, сельская гаспадарка дасягнула даваеннага ўзроўню, развіваліся розныя формы кааперацыі. У прамысловасці побач з рэканструкцыяй і развіццём традыцыйных для Беларусі галін (дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай, тэкстыльнай і іншых) было намечана стварэнне новых — цэментнай, алюмініевай, фасфарытнай, лесахімічнай і іншых. Указвалася на неабходнасць спрашчэння кіравання прамысловасцю, пашырэння правоў прадпрыемстваў.

У галіне народнай адукацыі адзначаліся станоўчыя вынікі распрацоўкі і пачатку ажыццяўлення ў 1925-26 гадах 10-гадовага плана ўвядзення ўсеагульнага абавязковага навучання. Сярод негатыўных з’яў названа наяўнасць у БССР беспрытульных дзяцей.

Вызначаны мерапрыемствы па паляпшэнні санітарнага стану гарадоў, забеспячэнні іх злектраэнергіяй, камунальнымі службамі, пашырэнні жыллёвага будаўніцтва.

З’езд прыняў новую Канстытуцыю Беларускай ССР, якая замацавала міждзяржаўныя адносіны, звязаныя з утварэннем СССР, свабоду слова, саюзаў, друку, права на адукацыю. Выбарчае права атрымалі грамадзяне рэспублікі з 18 гадоў. Былі зацверджаны найвышэйшая ўлада ў БССР — Усебеларускі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі ЦВК Саветаў БССР, дзяржаўны герб, сцяг, сталіца рэспублікі.

Прынятыя з’ездам рашэнні, новая Канстытуцыя БССР былі даволі дэмакратычныя. Гэта адпавядала ўмовам новай эканамічнай палітыкі. Аднак абсалютызаваўся класавы падыход, праяўлялася на- стойлівае імкненне кіраўніцтва СССР да яшчэ большага ўзвышэння ўлады партыі і іншых атрыбутаў таталітарнай дзяржавы.

З’езд выбраў ЦВК у складзе 230 членаў і 72 кандыдатаў; выбраў 5 членаў і 3 кандыдата ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Былі перавыбраныя старшыні ЦВК (А. Р. Чарвякоў) і СНК (Я. А. Адамовіч) БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў: Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1927.