XII Усебеларускі з’езд Саветаў
Двана́ццаты Усебелару́скі з’езд саве́таў (надзвычайны). Адбыўся ў два этапы: 20 — 23 лістапада 1936 і 15 — 19 лютага 1937 года ў Мінску.
Прадстаўніцтва на з’ездзе
[правіць | правіць зыходнік]Прысутнічала 843 дэлегатаў.
Парадак дня
[правіць | правіць зыходнік]- аб праекце Канстытуцыі СССР (А. Р. Чарвякоў);
- выбары дэлегатаў на VIII Усесаюзны з’езд Саветаў;
- праект Канстытуцыі БССР (М. М. Галадзед).
Рашэнні з’езда
[правіць | правіць зыходнік]На пасяджэннях у лістападзе з'езд абмеркаваў па дакладзе Чарвякова і аднагалосна адобрыў праект Канстытуцыі СССР. На VIII Усесаюзны з'езд Саветаў абраў 63 дэлегатаў, пераважна кіруючых партыйных і дзяржаўных работнікаў, і ў сувязі з пачаткам яго работы (25 лістапада) спыніў сваю работу. У час другога этапу работы ў лютым 1937 года па дакладзе Галадзеда (старшыні камісіі па распрацоўцы Канстытуцыі БССР) з'езд разгледзеў падрыхтаваны праект, які поўнасцю адпавядаў Канстытуцыі СССР.
На працягу 2 тыдняў у БССР прайшлі шматлікія сходы па абмеркаванні праекта, было выказана нямала прапаноў. З'езд прыняў праект за аснову і ўтварыў рэдакцыйную камісію для разгляду паправак і дадаткаў. У апошні дзень працы з'езд зацвердзіў Канстытуцыю Беларускай ССР, дзе былі абвешчаны шырокія правы грамадзян рэспублікі, якія потым грубейшым чынам парушаліся.
ЦВК рэспублікі было даручана распрацаваць і зацвердзіць палажэнне аб выбарах і прызначыць дату выбараў у Вярхоўны Савет БССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бюлетэнь Надзвычайнага XII з’езда Саветаў БССР. Мн., 1936. №1—6