Язэп Дыла
Язэп Дыла | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1973 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Язэп Дыла, сапраўднае імя Восіп Лявонавіч Дыла (Псеўданімы і крыптанімы: Н. Бываеўскі; Наз. Бываеўскі; Назар Бываеўскі; Nazar Bywajeuski; А. Дыл; А. Дыла; Анна Дыла; Жорсткі; Л. Жорсткі; Тодар Кулеш; Т. Кулеша; Язэп; Н. Б.; Наз. Б.; Н. Б-і; Н. Б-скі; Наз. Б-скі; Я. Д.; Язэп Д.; Яз. Д-а; 14 (2) красавіка 1880, Слуцк — 7 красавіка 1973, Саратаў, Расія) — беларускі празаік, драматург, грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і паштовага служачага. Стрыечны брат яго бацькі быў апошнім слуцкім батлеечнікам. У 1890—1898 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. З чацвёртага класа ўдзельнічаў у гуртку самаасветы. У гімназічныя гады быў знаёмы з Альгердам Абуховічам.
У 1899 паступіў у Юр’еўскі (Тартускі) ветэрынарны інстытут, адкуль у 1903 годзе выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях без права паступлення ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1903—1904 у Мінску працаваў у газеце «Северо-Западный край». У 1905 узначальваў арганізацыйную групу Мінскага камітэта РСДРП.
У 1906—1918 у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы, быў асабіста знаёмы з А. Купрыным, Л. Андрэевым, М. Арцыбашавым і іншымі рускімі пісьменнікамі. У снежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе, у першыя дні работы старшынстваваў на пасяджэннях. Пасля разгону з’езда абраны яго Радай у склад Выканкама.
У студзені — лютым 1919 камісар працы ў Часовым урадзе БССР. Супрацьстаяў палітыцы А. Мяснікова, за што ў лютым 1919 арыштаваны і высланы з Беларусі. У 1921—1924 на розных кіраўнічых пасадах у Менску: старшыня Цэнтрасаюза спажывецкіх таварыстваў Беларускага краю, старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, намеснік старшыні па раянаванні БССР, член ЦВК БССР. З 1924 правадзейны член Інбелкульта. Разам з прафесарам У. Пічэтам, акадэмікам Я. Карскім распрацоўваў статут Інбелкульта. Дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва. У красавіку 1925 года быў прызначаны дырэктарам Беларускага тэатра імя Янкі Купалы (БДТ-1). З кастрычніка 1926 па 1928 год — ізноў на працы ў Інбелкульце: вучоны сакратар, а таксама загадчык секцыі па вывучэнні беларускага мастацтва. Намеснік загадчыка Белдзяржкіно. З красавіка 1929 года працаваў інспектарам Галоўмастацтва Наркамасветы.
Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Падчас арышту інспектар наркамата асветы; 10 красавіка 1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобласці на 5 гадоў. Потым жыў і працаваў у Саратаве. 22 жніўня 1938 зноў арыштаваны (10.3.1939 справа спынена). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15 лістапада 1957 г. Асабовая справа Дылы захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У шлюбе ад жонкі Дамінікі меў дачку Ганну.[1]
Памёр у Саратаве, не дажыў адзін тыдзень да 93 гадоў. Пахаваны там жа[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая літаратурная публікацыя Язэпа Дылы з’явілася ў 1912 годзе ў газеце «Наша ніва». Ён аўтар апавяданняў «Перад раніцою…» (1912), «Усурыйскі драпежнік» і «Спужаўся… дурненькі!», гістарычнага рамана «На шляху з варагаў у грэкі» (1944—1945), аповесці «У імя дзяцей» (1968), п’есаў «Панскі гайдук» (1926), «Падуанскі студэнт» і «Юнак з Крошына» (1965).
Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Праз мукі — да шчасця камунізму» (1918), «Беларускае жыццё ў Маскве» (1918) і «Беларуская секцыя Расійскай камуністычнай партыі» (1918). Таксама выступіў і як мемуарыст: «Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч» (1958), «Чалавек вялікага сэрца» (1960), «Светлы вобраз» (1957), «Сустрэча ў Пяцігорску» (1959), «Пра Цішку Гартнага» і «Сустрэча з Янам Райнісам».
У сваіх артыкулах па гісторыі культуры даследаваў узнікненне беларускага тэатра: «Тэатральная „задума“ 1892 годзе ў Радашковічах» (1957), «Беларускія спектаклі ў перыяд рэвалюцыі 1905 года» (1957), «Першы прафесійны тэатр» (1967), «Мінская трупа „Першага таварыства беларускай драмы і камедыі“» (1920-я), «Беларускія драматычныя гурткі на Случчыне», «Раннія іскры таленту» і інш.
Выступаў у якасці навуковага кансультанта аднаго з першых беларускіх фільмаў — «Кастусь Каліноўскі» (1928)[3]. З красавіка 1929 года працаваў інспектарам Галоўмастацтва Наркамасветы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Творы. Мн., 1981.
- Праз гады барацьбы і выпрабаванняў // Крыніца. 1989, № 1.
Зноскі
- ↑ Язэп Дыла
- ↑ Дыла Язэп – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Ала Бабкова, Сяргей Будкін. Кінакласіка ажыла! Інтэрнэт-прэзентацыя праекту «Тузін. Немаўля» (відэа)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2015. Праверана 30 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 280. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 548. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5. — С. 388.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 415. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 47-48. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9. Архівавана 31 жніўня 2021.
- Юрэвіч Л. Н. Язэп Дыла і яго гістарычны раман «На шляху з вараг у грэкі» // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1991, № 5.
- Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынелі: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн.: Маст. літ., 1984. — 134 с.
- Родчанка Р. Язэп Дыла // Беларусь. 1984, № 10.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Язэп Дыла ў Вікікрыніцах | |
Язэп Дыла на Вікісховішчы |
- А. Мальдзіс. Шматгранны талент. Нататкі з нагоды 130-х угодкаў Язэпа Дылы. — 2010, 20 мая.
- ДЫЛА Язэп
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Саратаве
- Пахаваныя ў Саратаве
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Выпускнікі Юр’еўскага ветэрынарнага інстытута
- Члены РСДРП
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Члены ЦВК БССР
- Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
- Народныя камісары працы БССР
- Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда