Перайсці да зместу

Lada Kalina

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lada Kalina
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)

Lada Kalina (Лада Каліна, руск.: Лада Калина) — сямейства легкавых аўтамабіляў Lada. Выпускалася з 2004 да 2018 года.

Першая серыйная Lada Kalina ў музеі АўтаВАЗа

Распрацоўка аўтамабіля распачата ў 1993 годзе. У 1998 аўтамабіль атрымаў назву Лада Каліна. Прататыпы дэманстраваліся ў 1999 — хэтчбэк, у 2000 — седан і ў 2001 — універсал.

Першынцам новага сямейства стаў седан (ВАЗ-1118), які сышоў з канвеера 18 лістапада 2004 года. Для вытворчасці «Каліны» была пабудавана новая лінія, з заяўленай праектнай магутнасцю 220 тысяч аўтамабіляў у год. На пачатку вытворчасці дзённы тэмп зборкі складаў 335 штук. З восені 2005 года поўнасцю былі запушчаныя аўтаматызаваныя комплексы па зварцы і афарбоўцы кузаваў.

21 ліпеня 2006 пачата зборка пяцідзверных хэтчбэкаў (ВАЗ-1119), а ў жніўні 2007 года выпушчаны аўтамабіль у кузаве ўніверсал (ВАЗ-1117). З сярэдзіны 2008 года стала выпускацца спартыўная версія Lada 1119 — Lada Kalina Sport.

У жніўні 2007 года з-за дэфекту ў рулявой калонцы прыйшлося адклікаць 6200 аўтамабіляў, вырабленых у снежні 2005 — студзені 2006. Яны былі адрамантаваныя дылерам ААТ кампаніяй «Бранск-Лада».

З-за дэфекту ліцця картэра рулявога механізму завод адклікаў 171 аўтамабіль Lada Kalina, якія былі выпушчаныя 24 — 25 мая 2006 года. Акрамя таго, з-за дэфектаў апор рухавіка былі адкліканыя 8,4 тысячы аўтамабіляў Lada Kalina[1].

Улічваючы агульны аб’ём прададзеных аўтазаводам машын гэтай маркі, амаль 80 % аўтамабіляў Lada Kalina, якія былі выраблены заводам у 2006 годзе, утрымлівалі дэфекты[2].

Для выключэння магчымай няспраўнасці ў працы паліўнай сістэмы АўтаВАЗ аб’явіў аб адклiканнi 70.000 аўтамабіляў Lada Kalina, вырабленых з кастрычніка 2011 па сакавік 2012 года.

1 мая 2011 года быў спынены выпуск аўтамабіля Lada Kalina у кузаве седан, які быў заменены новым аўтамабілем Lada Granta[3][4]. Што датычыцца мадыфікацый хетчбэк і ўніверсал, то іх выпуск яшчэ працягваўся некаторы час. 1 сакавіка 2013 года АўтаВАЗ завяршыў вытворчасць аўтамабіляў Лада Каліна першага пакалення. За 9 гадоў з канвеера сышло каля 760 тыс. машын[5].

Абнаўленне 2013 года

[правіць | правіць зыходнік]
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
ВАЗ-2194 (2013—2018)

Пад канец жніўня 2012 года на Маскоўскім міжнародным аўтасалоне (ММАС-2012) былі прадстаўленыя рэстайлінгавыя аўтамабілі Lada Kalina[6][7]. Аўтамабілі атрымалі новы дызайн экстэр’еру і інтер’еру.

Месца седана заняла мадэль Lada Granta, а абноўленая «Каліна» стала выпускацца толькі ў кузавах хэтчбэк (ВАЗ-2192) і ўніверсал (ВАЗ-2194), якім у мадэльным шэрагу адзведзена месца паміж Lada Granta і Lada Priora[8].

Серыйная вытворчасць другога пакалення Lada Kalina пачалася ў 2013 годзе. 16 мая — у кузаве хэтчбек[9], а 17 верасня — універсал[10].

Lada Kalina Sport другога пакалення выйшла ў продаж 6 жніўня 2014 года[11]. Lada Kalina Sport абсталявана 118-моцным 16-клапанным рухавіком аб’ёмам 1.6 л, які дазваляе дасягаць 100 км/г за 9,5 секунд і развіваць максімальную хуткасць 197 км/г. Аўтамабіль атрымаў абноўленую сістэму ўпуску і выпуску, 5-ступеньчатую механічную каробку перадач са збліжанымі перадачамі і тросавым прывадам, рулявое кіраванне, паменшаны на 20 мм дарожны прасвет, газанапоўненыя амартызатары, 16-цалёвыя нізкапрофільныя колы і абвісь спартыўнага стылю.

У жніўні 2014 годзе пачалася вытворчасць Lada Kalina Cross[12]. Мадыфікацыя адрозніваецца молдынгамі, накладкамі на колавых арках і парогах, устаўкамі на панэлі прыбораў. Дарожны прасвет павялічаны на 23 мм. Машына мае больш жорсткія стабілізатары папярочнай устойлівасці, змененыя месцы мацавання спружын і новыя амартызатары.

Статыстыка продажаў Lada Kalina ў Еўропе, адз.[13]
2017 2018 2019
653 341 94
  • ВАЗ-1118 / Lada 1118 — седан, базавая мадэль сямейства. Выпускаўся з 18 лістапада 2004 года па 1 мая 2011 года (выпуск часова прыпыняўся з сакавіка па верасень 2009 года).
  • ВАЗ-1117 / Lada 1117 — мадыфікацыя ўніверсал. Выпускаўся з 26 снежня 2007 года па 1 сакавіка 2013 года;
  • ВАЗ-1119 / Lada 1119 — мадыфікацыя з кузавам хэтчбэк. Выпускаўся з канца 2006 года па 1 сакавіка 2013 года;
  • Лада Каліна Sport — спартыўная мадыфікацыя хэтчбека Lada 1119, выпускаецца з сярэдзіны 2008 года.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Да 2007 года аўтамабілі прапаноўваўся толькі ў адной камплектацыі — «Норма» з васьміклапанным рухавіком 1,6 л. Пазней шэраг варыянтаў выканання быў пашыраны да трох асноўных: «стандарт», «норма», «люкс». Для кожнай мадэлі сямейства Lada Kalina прадугледжана дзве версіі рухавіка: 16-клапанны аб’ёмам 1,4 літра або 8-клапанны аб’ёмам 1,6 літра[14].

Мадэль: 1118 1119 1117 Lada Kalina Sport
Выпуск: 2004—2011 2006—2013 2007—2013 2008—2013
Кузаў: Апорны, сталёвы
Тып: чатырохдзверны седан пяцідзверны хэтчбэк пяцідзверны ўніверсал пяцідзверны хэтчбэк
Колькасць месцаў: 5
Памеры Д × Ш × В: 4040 3850 4040 3905
1700 1700 1700 1700
1500 1500 1500 1480
Колавая база, мм: 2470 2475
Каляіна пярэдняя / задняя 1430 / 1410 1440 / 1405
Падрыхтаваная маса, кг 1080 1155 1185 1080
Поўная маса, кг 1555 1555 1585 1555
Аб’ём багажніку 400 235 / 545* 350 / 650* 235 / 545*
Рухавік:
бензінавы, чатырохтактны, з размеркаваным упырскам паліва з электронным упраўленнем
1,6 8V : 1596 см³, 8V, 60 кВт пры 5100 аб / хв
1,4 16V : 1390 см³, 16V, 65,5 кВт пры 5600 аб / хв
1,6 16V : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв
1,4 16V : 1390 см³, 16V, 65,5 кВт пры 5600 аб / хв
1,6 16V : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв
Прывад: пярэдні
Каробка перадач: механічная, 5-ступеньчатая
Падвеска: Спераду: незалежная, спружынная, McPherson;
Ззаду: паўзалежная, спружынная
Тормазы: Дыскавыя
Рулявое кіраванне: рулявы механізм тыпу «шасцярня-рэйка» з электрамеханічным узмацняльнікам
* З раскладзеным заднім сядзеннем

Для новай Kalina прапанавана тры варыянты рухавікоў[15]:

  • 8-клапанны рухавік 11186/21116 з палегчанай ШПГ (1,6 л, 87 к.с.). Рухавік агрэгатаваны з механічнай каробкай перадач з тросавым прывадам[8]. (Камплектацыі «Стандарт» і частка камплектацыі «Норма»). 
  • 16-клапанны рухавік 21126 (1,6 л, 98 к. с.) з 4-ступеньчатай аўтаматынай каробкай перадач фірмы Jatco.
  • 16-клапанны рухавік 21127 з мадэрнізаванай сістэмай упуску (1,6 л, 106 к. с.), з механічнай каробкай перадач з тросавым прывадам.

Аўтамабіль прапаноўваўся ў дзевяці каляровых варыянтах[16].

Мадэль: 2192[17] 2194[18] LADA Kalina Sport[19]
Выпуск: 05.2013—08.2018 09.2013—08.2018 08.2014—08.2018
Кузаў: Апорны, сталёвы
Тып: пяцідзвярны хетчбэк пяцідзвярны ўніверсал пяцідзвярны хетчбэк
Колькасць месцаў: 5
Памеры Д × Ш × В: 3893 4084 3943
1700 1700 1700
1500 1504 1450
Колавая база, мм: 2476 2478
Каляіна пярэдняя / задняя 1430 / 1414 1430 / 1414 1431 / 1432
Падрыхтаваная маса, кг 1125 1125 1150
Поўная маса, кг 1560 1560 1626
Аб’ём багажніку 240 / 550* 355 / 670* 240 / 550
Рухавік:
бензінавы, чатырохтактны, з размеркаваным упырскам паліва з электронным упраўленнем
размешчаны спераду, папярочна
1,6 8V, МКП : 1596 см³, 8V, 64 кВт пры 5100 аб / хв

1,6 16V, МКП : 1596 см³, 16V, 78 кВт пры 5800 аб / хв
1,6 16V, АКП : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв

1,6 16V, АКП : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв 1596 см³, 16V, 87 кВт пры 6750 аб / хв
Прывад: пярэдні
Каробка перадач: механічная, 5-ступеньчатая
аўтаматычная, 4-ступеньчатая
аўтаматычная, 4-ступеньчатая механічная, 5-ступеньчатая
Рулявое кіраванне: рулявы механізм тыпу «шасцярня-рэйка»
* З раскладзеным заднім сядзеннем
  1. autogazeta.com — The Search Engine that Does at InfoWeb.net Архівавана 22 лютага 2009.
  2. http://modeli.vazik.ru/vaz/vaz-1118.htm
  3. http://www.rian.ru/company/20110501/369911843.html «АўтаВАЗ» спыняе выпуск Lada Kalina у кузаве седан, 011-05-01, РІА Навіны
  4. http://news.auto.ru/news/8699
  5. Прэс-цэнтр ААТ «АўтаВАЗ» — АўтаВАЗ развітваецца з першым пакаленнем LADA Kalina (01.03.13)(недаступная спасылка)
  6. АВТОВАЗ паказаў на Маскоўскім аўтасалоне Lada Kalina 2 (руск.)
  7. З’явіліся першыя фатаграфіі абноўленай «Каліны» Архівавана 31 жніўня 2012. (руск.)
  8. а б Афіцыйны сайт — АВТОВАЗ паказаў свае навінкі, 29.08.2012 Архівавана 2 верасня 2012. (руск.)
  9. http://www.lada-auto.ru/cgi-bin/xml1.pl?step=view_one_news&bind1=121
  10. http://ladamedia.ru/news/start_proizvodstva_universalov_novoi_lada_kalina Архівавана 23 верасня 2013.
  11. http://www.lada.ru/press-releases/102443.html www.lada.ru — АВТОВАЗ выпустил в продажу LADA Kalina Sport. 06.08.2014 (руск.)
  12. Изготовлена предсерийная партия LADA Kalina Cross // lada.ru (руск.)
  13. Lada Kalina European sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 26 студзеня 2023.
  14. http://www.lada-auto.ru/cgi-bin/pr.pl?id=0&id_article=40923&prev=83(недаступная спасылка)
  15. http://www.zr.ru/content/news/530192-avtovaz_obnarodoval_oficialnyje_foto_i_tehdannyje_novoj_lada_kalina/ АўтаВАЗ апублікаваў афіцыйныя фота і тэхзвесткі новай Lada Kalina
  16. http://www.kolesa.ru/news/2012/08/29/mmas-2012_debyutirovalo_vtoroe_pokolenie_lada_kalina Архівавана 5 верасня 2012. ММАС-2012: дэбютавала другое пакаленне Lada Kalina (руск.)
  17. http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=6656161&branch=tth Архівавана 15 жніўня 2013. www.lada.ru — LADA Kalina хэтчбек. Технические характеристики (руск.)
  18. http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=6656162&branch=tth Архівавана 23 жніўня 2013. www.lada.ru — LADA Kalina универсал. Технические характеристики (руск.)
  19. http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=8051062&branch=tth Архівавана 12 лютага 2015. www.lada.ru — LADA Kalina Sport. Технические характеристики (руск.)