АвтоВАЗ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з АўтаВАЗ)
Jump to navigation Jump to search
ААТ «АвтоВА́З»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы Moscow Exchange[d][1]
Заснаванне 1966
Заснавальнікі Цэнтральны Камітэт КПСС і Савет міністраў СССР
Размяшчэнне Сцяг Расіі Тальяці, Расія
Ключавыя фігуры Генеральны дырэктар
Карлас Гон
Галіна Аўтамабілебудаванне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі
Чысты прыбытак 190,1 млрд руб. (2012 год, МСФС)
Колькасць супрацоўнікаў 68 тыс. чалавек (верасень 2013 года)
Матчына кампанія Renault–Nissan–Mitsubishi Alliance[d] і Rostec[d]
Даччыныя кампаніі Лада
Сайт lada.ru

ААТ «АвтоВА́З» (бел.: «АўтаВА́З») — расійская аўтамабілебудаўнічая кампанія, буйнейшы вытворца легкавых аўтамабіляў у Расіі і Усходняй Еўропе. Поўная афіцыйная назва — Адкрытае акцыянернае таварыства «АўтаВАЗ».

Папярэднія назвы — Волжский автомобильный завод (бел.: Волжскі аўтамабільны завод) (ВАЗ) (1966—1971), Волжское объединение по изготовлению легковых автомобилей «АвтоВАЗ» (бел.: Волжскае аб'яднанне па вытворчасці легкавых аўтамабіляў «АўтаВАЗ») (з 1971). Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у 1972 годзе Волжскаму аўтазаводу прысвоена імя 50-годдзя СССР.

Раней выпускаў аўтамабілі маркі ВАЗ з найменнямі «Жыгулі», «Ніва», «Спутнік»/«Самара» (2108, 2109, 21099), «Ака». Цяпер вырабляе аўтамабілі пад ўласнай гандлёвай маркай Lada («Лада»), а таксама аўтамабілі маркі Nissan, запланавана стварыць вытворчасць аўтамабіляў маркі Renault. Апроч гэтага АўтаВАЗ пастаўляе іншым вытворцам машынакамплекты для зборкі аўтамабіляў маркі «Lada» і іх мадыфікацый. Штаб-кватэра і асноўная вытворчасць знаходзіцца у горадзе Тальяці Самарскай вобласці.

Дэвіз кампаніі: «LADA — ключ да дарог Расіі»

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На лістапад 2013 года:

старшыня рады дырэктараў кампаніі — Карлас Гон, таксама старшыня альянсу «Renault-Nissan»;

У розны час кіраўнікамі аўтазавода былі:

  • 1966—1975 — Віктар Мікалаевіч Палякоў, генеральны дырэктар;
  • 1975—1982 — Анатоль Анатольевіч Жыткоў, генеральны дырэктар;
  • 1982—1988 — Валянцін Іванавіч Ісакоў, генеральны дырэктар;
  • 1988—1996 — Уладзімір Васільевіч Каданнікаў, генеральны дырэктар;
  • 1996—2002 — Аляксей Васільевіч Нікалаеў, прэзідэнт-генеральны дырэктар;
  • 2002—2005 — Віталь Андрэевіч Вільчык, прэзідэнт-генеральны дырэктар;
  • 2005—2006 — Ігар Эдуардавіч Есіпоўскі, прэзідэнт-генеральны дырэктар;
  • 2006—2007 — Уладзімір Уладзіміравіч Арцякоў, прэзідэнт-генеральны дырэктар;
  • 2007—2009 — Барыс Сяргеевіч Алёшын, прэзідэнт-генеральны дырэктар;
  • 2009—2013 — Ігар Анатольевіч Камароў, прэзідэнт-генеральны дырэктар;
  • з 2013 — Бу Інгэ Андэрсан, прэзідэнт-генеральны дырэктар

29 снежня 2000 года ў будынку заводаўпраўлення ААТ «АўтаВАЗ» адкрылася галерэя партрэтаў усіх генеральных дырэктараў «АўтаВАЗ» з моманту яго заснавання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]