Legalize Belarus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Legalize Belarus
Выява лагатыпа
Сфера дзейнасці Правы чалавека, наркапалітыка
Дата заснавання 2017
Тып Грамадскае аб’яднанне
Цэнтр Мінск
Узнагароды «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» Асамблеі НДА Беларусі ў намінацыі «Новая ініцыятыва 2017 году».
Сайт legalizebelarus.org

Legalize Belarus — беларуская грамадзянская кампанія, якая накіравана на лібералізацыю наркатычныга заканадаўства Беларусі, а таксама асвету ў галіне ўжывання псіхаактыўных рэчываў[1][2].

Гісторыя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Legalize Belarus узнікла ў 2017 годзе ў сувязі з чарговымі ўзмацненнямі жорсткасці рэгулявання абароту наркотыкаў. Аснову кампаніі склалі разнастайныя моладзевыя актывісты, у тым ліку з грамадскага руху «Дзея» і ініцыятывы «Students For Liberty Belarus»[3]. Разам з рухам «Матулі 328», які аб'яднаў бацькоў асуджаных па артыкуле 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага Кодэкса, шэраг беларускіх актывістаў выступілі з прапановамі паслаблення антынаркатычнага заканадаўства і абвяшчэння амністыі па некаторых частках 328 артыкула.[4]

У межах кампаніі Legalize Belarus актывісты арганізоўвалі збор подпісаў па дэкрыміналізацыі каноплі[5], ладзілі падпісанне паштовак салідарнасці з асуджанымі па 328 артыкуле[6].

У 2017-2018 гадах актывісты зладзілі шэраг вулічных акцыяў. У лютым 2018, у межах мясцовых выбараў актывісты кампаніі зладзілі санкцыяваны пікет каля ўніверсама «Цэнтральнага»[7][8]. Тагачасная глава ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ахарактарызавала правядзенне падобнай акцыі як выпіваючы выпадак, аднак ніякіх санкцый супраць арганізатараў прыменена не было. У красавіку 2018 году Legalize Belarus правялі пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску каля Дому Ураду Беларусі[9].

У 2019-м годзе актывісты Legalize Belarus праводзілі вялікі шэраг вулічных акцыяў. Вясной актывісты кампаніі ладзілі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм»[10] і разам з рухам «Матулі 328» патрабавалі рэформаў антынаркатычнага заканадаўства[11].

Падчас правядзення I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску, Legalize Belarus дамаглося частковага дазволу на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў.[12]

Актывісты Legalize Belarus падчас акцыі «Канапляныя Дзяды», лістапад 2019

Улетку 2019 года ў сусветны дзень «Support. Don't Punish», які прысведчаны праблеме антынаркатычнага заканадаўства ў свеце, Legalize Belarus правялі фестываль, у межах якога прайшоў канцэрт, воркшопы, а таксама імправізаваны мітынг.[13]

У верасні 2019 года актывісты Legalize Belarus разам з калегамі з Задзіночання беларускіх студэнтаў, а таксама шэрагу іншых ініцыятываў, аб'ядналіся ў Моладзевы блок дзеля высоўвання ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь[14]. Падчас парламенцкай кампаніі аб'яднаная кааліцыя прадставіла ўласны законапраект па дэкрыміналізацыі пэўнай колькасці псіхаактыўных рэчываў і адпаведных зменах у заканадаўства Беларусі[15]. Акрамя таго, актывістам руху ўдалося правесці шэраг вулічных мітынгаў і акцыяў[16][17][18]. Па выніках кампаніі ніводны з кандыдатаў Моладзевага блоку не быў абраны ў Парламент[19].

Пачынаючы з 2020 году і па сённяшні дзень, у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці пасля пратэстаў, Legalize Belarus была вымушана спыніць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Цяпер арганізацыя займаецца асветай і маніторынгам навінаў у сферы наркапалітыцы і псіхаактыўных рэчываў.[1]

Прапановы Legalize Belarus[правіць | правіць зыходнік]

Legalize Belarus выступае за частковую дэкрыміналізацыю захоўвання і ўжывання шэрагу псіхаактыўных рэчываў. Па меркаванню Legalize Belarus, адказнасць за наяўнасць адносна невялікіх доз лёгкіх наркотыкаў мусіць быць перанесена ў Адміністратыўны кодэкс, а ў якасці мер пакарання павінны прызначацца штрафы, арышт да 15 сутак ці папраўчыя працы[3]. Дзеля гэтага прапануецца ўвесці тэрміны «нязначны» і «значны» памер наркотыкаў, якія дазволяць размежаваць адказнасць. Актывісты таксама прапаноўваюць прыбраць паняцце «захоўванне з мэтай збыту», якое дазваляе праваахоўнікам разглядаць любога спажыўца як распаўсюджвальніка.[20][21]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Зборы подпісаў па дэкрыміналізацыі каноплі[5],
  • Падпісанне паштовак салідарнасці асуджаным па арт. 328 КК РБ[3][6],
  • Лекцыі, дыскусіі, варкшопы і фестывалі[13][22][23][24],
  • 25 снежня 2017 Legalize Belarus прайшліся шэсцям па вуліцах Мінску адзначая каляды[25],
  • 2018 год, пікеты каля Універсама «Цэнтральнага»[7][8] і Дому Ураду Беларусі[9],
  • Май 2018, віртуальны пікет ля МУС з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства[26][27],
  • Снежань 2018, Legalize Belarus прадставілі ўласную калекцыю цішотак «Богі і канабіс», якая прысведчана ролі канопляў у беларускіх народных абрадах і традыцыях[28],
  • Красавік 2019, актывісты Legalize Belarus правялі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм»[10],
  • Май 2019 года разам з рухам «Матулі 328» актывісты Legalize Belarus ладзілі санкцыяваную акцыю пратэсту з патрабаваннем рэформаў антынаркатычнага заканадаўства[11],
  • Распрацоўка законапраектаў і ўдзел у парламенцкіх выбарах[14][15][16][17][18],
  • З 2020 года па 2022 год актывісты Legalize Belarus вялі анлайн-маніторынг нелегальнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі праз расійскі даркнэт-рынак Hydra.[29]

Дасягненні кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кампанія Legalize Belarus была ўзнагароджана прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» Асамблеі НДА Беларусі ў намінацыі «Новая ініцыятыва 2017 году»[30],
  • Публічная інфармацыйная дзейнасць кампаніі спрыяла асвятленню праблемы цяжкасці пакарання па артыкуле 328 сярод грамадства. У 2018-м годзе ў Беларусі на афіцыйным узроўні абмяркоўвалася магчымасць дэкрыміналізацыі самых лёгкіх частак арт. 328 КК РБ[31],
  • Частковы дазвол на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску[12].

Крытыка кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з крытыкай кампаніі. Па іх словах, Legaliza Belarus «дыскрэдытуе дэмакратычную апазіцыю і крыўдзіць пачуцці хрысціян краіны». Дадзеная рэакцыя выклікана пазіцыяй актывістаў кампаніі адносна легалізацыі наркатычных рэчываў, выкарыстаннем імі нацыянальных сімвалаў Беларусі і закрананне рэлігійнай тэматыкі падчас акцый, звязаных з традыцыйнымі беларускімі святамі.[32][33]

Пад асаблівую крытыку падпадае кампанія з боку дзяржаўных СМІ, якія заяўляюць, напрыклад, што Legalize Belarus і рух «Матулі-328» заклікаюць да парушэння дзеючага заканадаўства, поўнага скасавання пакарання па антынаркатычных артыкулах, прапагандуюць спажыванне наркотыкаў.[34][35][36]

Пераслед актывістаў[правіць | правіць зыходнік]

Актывісты Legalize Belarus неаднаразова падвяргаліся штрафам і затрыманням за іх дзейнасць. Так на пачатку 2018 года супраць удзельнікаў канапляных калядаў былі складзеныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах[37], за што 4 актывісты былі аштрафаваныя[38].

У красавіку 2018 года шэраг актывістаў былі затрыманыя за мітынг каля Дома Ўраду.[39]

У маі 2018 года сайт Legalize Belarus быў заблакіраваны Міністэрствам унутраных спраў[40]. У адказ на гэта, актывіст Legalize Belarus Пятро Маркелаў зладзіў віртуальны пікет з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства[26], за што быў арыштаваны, але ў выніку не асуджаны.[27]

У верасні 2018 года на вечарыне, арганізаванай Legalize Belarus было затрымана 27 чалавек, у тым ліку актывісты Пятро Маркелаў, Станіслаў Шашок, Міхаіл Варанцоў, Ягор Віняцкі і іншыя.[41][42]

У 2019 годзе падчас парламенцкай кампаніі, затрыманню быў падвержаны Пятро Маркелаў, які на той момант з'яўляўся даверанай асобай кандыдата Станіслава Шашка[43]. У выніку, Маркелаў быў асуджаны на 14 содняў арышту[44].

У снежні 2019 года 15 дзён арышту атрымаў актывіст Legalize Belarus Станіслаў Шашок за ўдзел у антыінтэграцыйных пратэстах.[45]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Афіцыйны сайт Legalize Belarus — https://legalizebelarus.org/.
  2. Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі?— Белсат (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  3. а б в Пётр Маркелаў: Выпаліў касяк – сеў на 5-8 год. Гэта ненармальна Архівавана 13 лістапада 2022. — РАЦЫЯ (Праверана 13 лістапада 2022).
  4. У Менску абмеркавалі магчымасьць легалізацыі марыхуаныp — Радыё Свабода (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  5. а б В Беларуси начали собирать подписи для легализации конопли — lovesun.by (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 26 кастрычніка 2022 года.
  6. а б Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328” — Рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская Вясна» (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  7. а б "Садзяць за пыл". В центре Минска прошел пикет за декриминализацию марихуаны — TUT.BY (недаступна). Доступ: Архівавана 17 лютага 2018 года.
  8. а б Фотофакт. Под бело-красно-белым и красно-зеленым флагами в центре Минска прошел пикет за легализацию марихуаны(руск.) // Белорусский Партизан : сайт. — 2018. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022.
  9. а б Акция за декриминализацию легких наркотиков в Минске длилась ровно минуту(руск.) // Белорусский Партизан : сайт. — 2018. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022.
  10. а б Актывісты правялі ў лесе пікет з «экстрэмісцкімі» плякатамі. ФОТА . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
  11. а б У Мінску прайшоў санкцыянаваны мітынг за змякчэнне "наркатычнага" артыкула | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 11 лістапада 2022.
  12. а б На время Европейских игр иностранцам разрешили употреблять каннабис и амфетамин (руск.). KYKY.ORG. Праверана 11 лістапада 2022.
  13. а б Дарья Спевак. В Минске молодежь отрывалась на концерте за личную свободу - Лайфстайл Onlíner (руск.). Onlíner (27 чэрвеня 2019). Праверана 11 лістапада 2022.
  14. а б «На выбары ідзём не для піяру, а каб голас моладзі быў пачуты», — кандыдаты правялі прэс-канфэрэнцыю ў ба́ры . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
  15. а б «На выборы идем не для пиара, а чтобы голос молодежи был услышан», — кандидаты провели пресс-конференцию в баре (руск.). Наша Ніва. Праверана 11 лістапада 2022.
  16. а б Пикет Молодёжного блока. dumka.me. Праверана 11 лістапада 2022.
  17. а б “Мы не памятаем”: как в Минске прошли “Конопляные деды” | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.)(недаступная спасылка). euroradio.fm. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 11 лістапада 2022.
  18. а б Белорусские студенты протестуют: их принуждают досрочно голосовать на выборах в парламент (руск.). Настоящее Время. Праверана 11 лістапада 2022.
  19. У Палату прадстаўнікоў не пусцілі ніводнага апазіцыянера. Прагноз «НН» спраўдзіўся на 96% . Наша Ніва. Праверана 11 лістапада 2022.
  20. “Моладзевы блок” ідзе ў парламент: “Гатовыя працаваць нават з БРСМ” | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 11 лістапада 2022.
  21. Моладзевы Блок | Реформа наркополитики(недаступная спасылка). moladzbel.org. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 11 лістапада 2022.
  22. Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі? — БелСат (Праверана 13 лістапада 2022)
  23. Legalize Belarus расказала ў Віцебску пра шкоду наркотыкаў і як яе зьнізіць — Віцебская Вясна (Праверана 13 лістапада 2022).
  24. В Могилеве обсудят белорусскую «войну с наркотиками», легалайз и посмотрят фильм про каннабис — Могилёв Онлайн (недаступна). Доступ: Архівавана 14 чэрвеня 2019 года.
  25. У Мінску асудзілі трох актывістаў, якія «калядавалі» з каноплямі — Наша Ніва. (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  26. а б Пятро Маркелаў ля будынку МУС патрабаваў заблакаваць сайт МУС . naviny.belsat.eu. Праверана 11 лістапада 2022.
  27. а б Актывіст правёў 74 гадзіны ў ізалятары за «фаташоп» . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
  28. "В Минске собрались сторонники легализации легких наркотиков". Белорусский Политринг. 16.12.2018. Архівавана з арыгінала 04.09.2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archivedate= (даведка)
  29. Dashboard | HydraStats (англ.)(недаступная спасылка). hydrastats.com. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 11 лістапада 2022.
  30. Названыя «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2017 году. Хто яны? — Радыё Свабода (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
  31. МУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць — БелСат (Праверана 13 лістапада 2022)
  32. "В БХД возмущены кампанией Legalize Belarus". Белорусский Политринг [руская]. 26-02-2018. Архівавана з арыгінала 04.09.2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archivedate= (даведка)
  33. «Гэта абражае пачуцці хрысціян». БХД абурана «канапляным калядаваннем» . Новы Час. Праверана 11 лістапада 2022.
  34. Алена КРАСОВСКАЯ. Кто пытается вернуть страну в наркотический ад? (руск.). www.sb.by (5 мая 2022). Праверана 11 лістапада 2022.
  35. Движение Легалайз: Голливуд, наркобизнес, деньги из-за рубежа (руск.). Праверана 11 лістапада 2022.
  36. Белорусские оппозиционные активисты провели митинг за легализацию легких наркотиков (руск.). Праверана 11 лістапада 2022.
  37. “Канапляная каляда” не спадабалася міліцыі: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы . spring96.org. Праверана 11 лістапада 2022.
  38. АП. "Суд аштрафаваў удзельнікаў «канаплянага калядаваньня» у Менску". Радыё Свабода. Праверана 2022-11-11.
  39. У Менску пачалі затрымліваць удзельнікаў пікету за дэкрыміналізацыю марыхуаны? . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
  40. На блакіроўцы сайта Legalize Belarus настаяла міліцыя | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 11 лістапада 2022.
  41. Уначы спецназ у Мінску затрымаў 27 удзельнікаў руху за легалізацыю наркотыкаў . Наша Ніва. Праверана 11 лістапада 2022.
  42. Пад Менскам міліцыя «з аўтаматамі» разагнала вечарыну Legalize Belarus . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
  43. REFORM.by. Наблюдателя, потребовавшего пересчитать голоса, задержали за хулиганство (руск.). REFORM.by (17 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2022.
  44. Минчанина, который попросил пересчитать голоса на избирательном участке, арестовали на 14 суток (руск.). KYKY.ORG. Праверана 11 лістапада 2022.
  45. Активиста "Молодежного блока" Стаса Шашка осудили на 15 суток (руск.). spring96.org. Праверана 11 лістапада 2022.