Асліннік чырвонасцябловы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Oenothera rubricaulis)
Асліннік чырвонасцябловы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenothera rubricaulis Kleb., 1914

Сінонімы
  • Oenothera biennis ssp. rubricaulis (Kleb.) Stomps
  • Oenothera muricata L.
  • Onagra muricata (L.) Moench

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  t:100704
IPNI  313124-2
TPL  kew-2399566

Аслі́ннік чырвонасцябловы[3] (Oenothera rubricaulis) — від кветкавых раслін з роду Асліннік (Oenothera) сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м, знешне вельмі падобная на Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis). Сцябло разгалінаванае, апушанае, з чырвонымі плямамі. Лісце простае, ланцэтнае, суцэльнае. Асноўны колер кветак — жоўты. Суквецці прамыя, з чырванаватымі восямі. Калякветнікі ланцэтныя, слабазубчастыя. Чашачка зялёнага колеру, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі кветак драбнейшыя, чым у аслінніка двухгадовага. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Асліннік чырвонасцябловы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі[4]. Расліны святлолюбівыя. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на схілах і камяністых месцах, пустках, горных лугах, уздоўж дарог. На тэрыторыі Беларусі знойдзены ў 1970-я гады[3] і з’яўляецца заносным і інвазійным відам[5].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкараратыўнай расліны[4].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
  4. а б в г д Энотера красностебельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]