Скрыпнёвыя
Скрыпнёвыя | ||||||||||||||||
Epilobium latifolium | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Onagraceae Juss. (1789) | ||||||||||||||||
|
Скрыпнёвыя[3][4], таксама Асліннікавыя[3] (Onagraceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.
Налічвае больш за 20 родаў, якія аб’ядноўваюць звыш 640 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 25 відаў[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пераважна шматгадовыя травы, часам кусты і паўкусты, рэдка невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайнае або зубчастае. Кветкі адзіночныя або з лісцінкамі ў коласпадобных, гронкападобных або мяцёлкавых суквеццях, большай часткай правільныя і абодваполыя, звычайна чатырохчленікавыя, з кветкавай трубкай, прырослыя да завязі. Плод — каробачка або арэхападобны, рэдка — ягадападобны.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства налічвае два падсямействы, шэсць трыб і 20 родаў[5]:
Падсямейства Ludwigioideae
Падсямейства Onagroideae
- Трыба Circaeeae
- Трыба Epilobieae
- Трыба Gongylocarpeae
- Трыба Hauyeae
- Трыба Lopezieae
- Трыба Onagreae
- Camissonia Link
- Camissoniopsis W.L.Wagner & Hoch
- Chylismia (Torr. & A.Gray) Raim.
- Chylismiella (Munz) W.L.Wagner & Hoch
- Clarkia Pursh — Кларкія
- Eremothera (P.H.Raven) W.L.Wagner & Hoch
- Eulobus Nutt. ex Torr. & A.Gray
- Gayophytum A.Juss.
- Oenothera L. — Асліннік
- Taraxia (Torr. & A.Gray) Raim.
- Xylonagra Donn.Sm. & Rose
Паводле The Plant List на 2013 год, у склад сямейства ўваходзяць 45 родаў, якія ўключаюць 832 віды[6].
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя, лекавыя, кармавыя, меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
- ↑ Genera in Onagraceae (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (26 кастрычніка 2013).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Скрыпнёвыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Кипрейные // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кипрейные: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)