Сітоўнік жаўтаваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Pycreus flavescens)
Сітоўнік жаўтаваты

Агульны выгляд групы раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pycreus flavescens (L.) P.Beauv. ex Rchb., 1830

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  519783
EOL  248073
GRIN  t:451289
IPNI  311659-1
TPL  kew-260303

Сіто́ўнік жаўтаваты[3] (Pycreus flavescens) — від кветкавых раслін роду Сітоўнік (Pycreus) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна 5—40 см вышынёй, расце ў шчыльных пучках. Сцяблы тупа-3-граневыя. Лісце (3) 10—18 см × (0,5) 1,5—2(2,6) мм, ліставыя пласціны часта адсутнічалі, асновы з 1 чырванаватай похвы. Суквецце парасонападобнае, друзлае, з няроўнымі, даволі кароткімі прамянямі. Каласкі 5—12 мм даўжынёй, жоўтыя або жаўтлява-бурыя. Тычынак 3. Арэшак плоскі, звернуты да восі каласка вузкім краем (рубам), 1—1,2 × 0,8 мм[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы[5][6].

Ва Украіне расце на вільготных берагах, багністых лугах — у Закарпацці, Палессі і лесастэпе, звычайны; у стэпе (на пясчаных тэрасах рэк).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. efloras.org. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ситовник желтоватый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)