Павел Латушка
Павел Паўлавіч Латушка | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019 | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||
| |||
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019 | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||
| |||
4 чэрвеня 2009 — 16 лістапада 2012 | |||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Уладзімір Матвяйчук | ||
Пераемнік | Барыс Святлоў | ||
| |||
6 снежня 2002 — 31 кастрычніка 2008 | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Мікалай Крэчка | ||
Пераемнік | Віктар Гайсёнак | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, cultural manager | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 10 лютага 1973 (48 гадоў) | ||
Узнагароды | |||
Павел Паўлавіч Лату́шка (10 лютага 1973, Мінск) — беларускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996-2000 займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000-2002 — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Колькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацыяў[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года празначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].
17 жніўня 2020 загадам міністра культуры Беларусі Бондара звольнены з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі адчынілі скрыню Пандоры[8].
Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады. Быў вымушаны пакінуць Беларусь. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9].
У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай[10]. Сябар Таварыства беларускай мовы[11].
Разведзены [12], ёсць дачка — Я́на[13].
Зноскі
- ↑ Латушка выслужыўся// Хартыя'97. 9 снежня 2002
- ↑ Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка адкліканы для кансультацыяў// Наша Ніва. 31 сакавіка 2006
- ↑ 3,0 3,1 Яланта Смялоўская. Заканчваецца дыпламатычная місія Пасла Паўла Латушкі ў Польшчы// Польскае радыё для замежжа. 27 кастрычніка 2008
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2009
- ↑ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 21 «О П. П. Латушко» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (15 студзеня 2019).
- ↑ news.tut.by
- ↑ Мінкульт звольніў Паўла Латушку // Наша Ніва. 17 жніўня 2020
- ↑ belarus-nau.org
- ↑ Наталля Герасімюк. Павел Латушка завяршае сваю дыпламатычную місію ў Польшчы// Беларускае Радыё Рацыя. 6 лістапада 2008
- ↑ Сяргей Будкін. Член ТБМ пры ўладзе// Беларускае Радыё Рацыя. 5 чэрвеня 2009
- ↑ Аляксей Мароз. Візіт з прапановай канкрэтнай дапамогі// Ніва № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г.
- ↑ Дзмітрый Гурневіч. Павел Латушка пазнаёміў дыпламатаў з творчасцю Коласа і Купалы// Польскае радыё для замежжа. 26 кастрычніка 2007
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Міра Лукша. Цераз мяжу да сваіх (размова з паслом) // Ніва. № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г.
- Валера Саўко. Госць Радыё Палонія — Павел Латушка // Польскае радыё для замежжа. 25 красавіка 2003
- Валера Саўко. Госць эфіру — Пасол П.Латушка // Польскае радыё для замежжа. 9 сакавіка 2005
- Павел Латушка. «Мы хочам супрацы і з Расіяй, і з Еўрасаюзам» (пераклад інтэрв’ю польскай газеце «Rzeczpospolita») // Польскае радыё для замежжа. 18 верасня 2008
- Старонка на праекце BelarusProfile.
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі БДУ
- Члены Таварыства беларускай мовы
- Члены Каардынацыйнай рады
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Польшчы
- Паслы Беларусі ў Францыі
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЕСКА
- Паслы Беларусі ў Партугаліі
- Паслы Беларусі ў Іспаніі