Adenium
Adenium | |||||||||||||||||
Adenium multiflorum | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Adenium — каўдэкснаформны род раслін сямейства кутровыя (Apocynaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Быў упершыню выяўлены еўрапейскімі даследчыкамі Джоханам Ромерам і Джозэфам Шульцам на тэрыторыі Адэны (араб. Oddaejn — ранейшая назва Емена) і атрымаў назву па месцы свайго росту. Народныя назвы — «пустынная ружа», «няшчырая азалія», «няправільны баабаб», «нага слана».
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад аўтараў, род або з’яўляецца манатыпным, прадстаўленым адным відам — Adenium obesum з некалькімі падвідамі, або мае каля дзесяці асобных відаў.
Каўдэкс, што павялічваецца з узростам, і шматлікія прыгожыя кветкі робяць расліну вельмі дэкаратыўнай. З-за гэтага выведзена шмат яе сартоў з разнастайнымі формамі і кветкамі кветак.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кусты або невялікія дрэвы ад 1 да 5 метраў вышынёй. Мае патоўшчаныя ў ніжняй частцы сакавітыя сцёблы. Чарговае цэльнакрайняе лісце размешчана пучкамі на верхавінах парасткаў на кароткіх хвосціках. Кветкі — з доўгай кветкавай трубкай лейкападобнай формы сабраны ў суквецці. Колер кветак: белы, ружовы, чырвоны. Сок расліны атрутны. Сок Adenium boehmianum усё яшчэ выкарыстоўваецца бушменамі Намібіі для атручвання стрэл пры паляванні на жывёл[4].
Род Adenium блізкі да роду Pachypodium — асноўнае адрозненне складаецца ў тым, што галіны і ствалы прадстаўнікоў апошняга роду пакрытыя моцнымі шыпамі.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаныя ў засушлівых абласцях Афрыкі, на Аравійскім паўвостраве, востраве Сакотра.
Умовы росту
[правіць | правіць зыходнік]Умовы росту вельмі суровыя — засушлівыя, часта камяністыя паўпустыні Афрыкі з невялікім перыядам дажджоў, калі расліны і запасаюцца вільгаццю ў каўдэксе на перыяд засухі.
Утрыманне ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Расліны святлалюбныя. Узімку ўтрымліваюць амаль у сухасці пры тэмпературы не ніжэй 15 °C, паліў толькі ў выпадку ўсыхання каўдэкса, які пры гэтым становіцца мяккім. Улетку паліў багаты. Увесь цёплы перыяд, пакуль тэмпература не апускаецца ніжэй 15 °C, расліны пажадана ўтрымліваць на свежым паветры ў сонечным месцы. Землясумесь павінна быць паветра- і вільгацепранікальнай, складаецца з лісцяной і дзярновай глебы з даданнем буйназярністага пяску. Размнажаюць пераважна насеннем, часам сцябловымі тронкамі, таксама прышчапляюць на 1,5 гадовы алеандр.
Прадстаўнікі роду паспяхова культывуюцца ў вільготных тропіках — В’етнаме, Тайландзе, Індыі, Малайзіі, Філіпінах. Там вытворцы эксперыментуюць, скрыжоўваць, выводзяць усё новыя сарты і распаўсюджваюць гэтыя расліны ў іншыя краіны і нават на іншыя кантыненты.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Adenium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Адениум боехмианум (Adenium boehmianum) на сайті «Адениумы» Архівавана 28 вересня 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rowley, G. 1999. Pachypodium & Adenium. Cactus File 5: 1-79.
- Plaizier, A. C. 1980. A revision of Adenium Roem. and Schult. and of Diplorhynchus Welw. ex Fic. and Hiern (Apocynaceae). Meded. Landbouwhoogeschool. 80-12:1-40.
- Bailey, L.H. & E.Z. Bailey. 1976. Hortus Third I—XIV, 1-1290. MacMillan, New York.
- Марія Цвєткова. Нова енциклопедія кімнатних рослин. Найповніша інформація для всіх: початківців, впевнених у собі, досвідчених квітникарів. — Харків: Школа, 2013. — С. 156. — 215 с. — ISBN 978-966-429-165-8. Архівавана 4 сакавіка 2016. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Широбокова Д. Н., Нікітіна В. В., Гайдаржи М. М., Баглай К. М. Кактуси та інші сукулентні рослини. — К. : Українські пропілеї, 2003. — 110 с. — ISBN 966-7015-28-9.
- А. А. Буренков. Адениум: секреты ухода . Украинский сайт о кактусах и кактусоводах (4 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 січня 2021. Праверана 24.12.2017. (руск.)
- Сергей Архиповский. Адениумы // Український сайт про кактуси та кактусистів (руск.)
- Adenium на сайті «Germplasm Resources Information Network» (GRIN) Міністерства сільського господарства США (англ.)
- Adenium на сайті «The Plant List» (англ.)
- http://www.tropicos.org/Name/40032375 Архівавана {{{2}}}.
- Adenium на сайті «Desert-tropicals» Архівавана {{{2}}}. (англ.)
- http://www.ville-ge.ch/musinfo/bd/cjb/africa/details.php?langue=an&id=187771 Архівавана {{{2}}}.