Васіль Сямёнавіч Стафанік
Васіль Сямёнавіч Стафанік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Васіль Сямёнавіч Стафанік |
Дата нараджэння | 14 мая 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1936[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Аўстра-Венгрыя Польшча |
Дзеці | Yurii Stefanyk[d] і Semen Stefanyk[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, навэліст |
Гады творчасці | 1897—1936 |
Кірунак | рэалізм, экспрэсіянізм |
Жанр | навела |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Сямёнавіч Стафа́нік[3] (укр.: Василь Семенович Стефаник; 14 мая 1871, Русаў, Снятынскі раён, Івана-Франкоўская вобласць — 7 снежня 1936, там жа) — украінскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1892—1900 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце[4] Кракаўскага ўніверсітэта. Браў удзел у дзейнасці польскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў[3].
Асаблівасці творчасці
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1897 годзе[3]. Пісаў галоўным чынам навелы пра жыццё і норавах галіцыйскай вёскі. У цэлым шэрагу навел («Палій», «Суд», «Кленові лісткі», «Навіна», «Камінний хрест», «Май», «Злодій», «Лесева прозвішча», «Стратився», «Виводили з вёскі» і інш) Стафанік паказаў побыт прыгнечанага галіцкага працоўнага сялянства ва ўмовах капіталістычнай рэчаіснасці, адбіўшы праявы «ідыятызму вясковага жыцця», бесперспектыўнае існаванне ў празмернай працы. Персанажы ў Стафаніка нясуць на сабе адбітак фаталістычнай асуджанасці. Падкрэсліваючы біялагічны пачатак у чалавеку, Стафанік надаваў часам шмат увагі паталагічным з’явам («Басараба») або праявам глыбокага адзічання («Злодій»). Апавяданні, напісаныя падчас імперыялістычнай вайны, маюць пацыфісцкае адценне.
Для мастацкага метаду пісьменніка ўласціва спалучэнне экспрэсіянізму з натуралістычнымі тэндэнцыямі.
Паводле навел Васіля Стафаніка ў 1968 годзе зняты мастацкі фільм «Каменны крыж»[3]. Асобныя яго творы пераклалі на беларускую мову Максім Багдановіч, Рамуальд Зямкевіч, Янка Саламевіч, Кузьма Чорны[3].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11924439X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стафа́нік Васіль Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. (укр.)
- Стефаник Василий Семёнович / Грицюта Н. И. // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 509. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)