Іаган Хрысціян Разэнмюлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Хрысціян Разэнмюлер
ням.: Johann Christian Rosenmüller
Дата нараджэння 25 мая 1771(1771-05-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1820(1820-02-28)[1][2] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці анатам, пісьменнік, хірург, геолаг
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Эрнст Генрых Вебер[3]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Хрысціян Разэнмюлер (ням.: Johann Christian Rosenmüller, 17711820) — нямецкі анатам, сын Іагана Георга Разэнмюлера;

Быў празектарам анатамічнага інстытута, а затым прафесарам анатоміі і хірургіі ў Лейпцыгу. Даследаваў пячоры каля Мугендорфа ў Баварыі; адна з іх да гэтага часу носіць назву «пячоры Разэнмюлера».

Імем Разэнмюлера названыя наступныя анатамічныя структуры:

  • Ямка Разэнмюлера (латэральная насаглоткавая кішэня)
  • Залоза Разэнмюлера (вейкавая частка слёзнай залозы)
  • Орган Разэнмюлера (эпаафарон, рэшта мезанефральнай пратокі; структура, гамалагічная прыдатку яечка у мужчын)
  • Лімфатычны вузел Разэнмюлера-Пірагова (які размяшчаецца пад пахвінным звязкам у сасудзістай лакуне)

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Beiträge zur Zergliederunskunst» (Лейпцыг, 1800)
  • «Chirurgische-anatomische Abbildungen für Aerzte und Wundärzte» (Веймар, 1804-12)
  • «Handbuch der Anatomie des menschlichen Körpers» (Лейпцыг, 1808)

Зноскі

  1. а б Johann Christian Rosenmüller // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Johann Christian Rosenmüller // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.