Іван Кузьміч Сіўцоў
Іван Кузьміч Сіўцоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1959 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, крытык, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Іван Кузьміч Сіўцо́ў[1] (27 снежня 1922 — 9 лістапада 1959) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бакунавічы (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў школу ў Чэрыкаве і паступіў у Ленінградскае авіятэхнічнае вучылішча. У час Вялікай Айчыннай вайны авіямеханік, удзельнік баёў пад Сталінградам. У 1944 годзе быў дэмабілізаваны па стане здароўя (захварэў туберкулёзам[2]) і вярнуўся на радзіму. Працаваў у Чэрыкаўскім раённым камітэце КП(б)Б. У 1948 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1948—1950 гадах працаваў у Магілёўскім абкаме КПБ інструктарам, загадчыкам сектара друку. У 1950—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Бярозка», з 1952 года — у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
Памёр І. К. Сіўцоў 9 лістапада 1959 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку пачаў выступаць з 1947 года. Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці «Самыя юныя» (1949). Займаўся перакладамі[2]. Аўтар рамана «Нягоды і радасці» (1960).
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Сіўцоў Іван Кузьміч // «Мой край — Магілёўшчына»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2022. Праверана 6 лютага 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіўцоў Іван Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сіўцоў Іван Кузьміч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сіўцоў Іван Кузьміч // «Мой край — Магілёўшчына» Архівавана 6 лютага 2022.
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 9 лістапада
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Перакладчыкі СССР
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы