Іван Сямёнавіч Баба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сямёнавіч Баба
Нараджэнне не пазней за 1423
Смерць не раней за 1436
Род Друцкія
Бацька Сямён Дзмітрыевіч[1]
Дзеці Васіль Іванавіч Бабіч[d], Фёдар Іванавіч Бабіч і Канстанцін Іванавіч Друцкі[d]

Іван Сямёнавіч Баба Друцкі (каля 1385 — пасля 1436) — князь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Івана Друцкага. 1431

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Сямёна Дзмітрыевіча.

Магчыма, быў полацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік Свідрыгайлы ў час яго барацьбы супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у 1431 годзе ўваходзіў у склад яго рады (пад адным з дзяржаўных актаў захавалася выява яго пячаткі — прататып больш позняга герба «Друцк»). Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў 1436 годзе выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з малодшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 — пасля 1446) засталіся ў ВКЛ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]