Іван Цярэнцьевіч Бурсаў
Іван Цярэнцьевіч Бурсаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | лістапад 2019[2] (91 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Іван Цярэнцьевіч Бу́рсаў (нар. 19 снежня 1927, Клімавічы Магілёўскай вобласці — 2019, Масква) — рускі паэт, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1962). Працаваў у часопісе «Нёман», у выдавецтве «Молодая гвардия» (Масква).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкуецца з 1953 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Грамата гадоў» (1977), «Пясочны гадзіннік» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986), кніг вершаў і казак для дзяцей «Едзе лес» (1961), «Вясёлыя небыліцы» (1970), «Краіна Блакітнага Сонца» (1973), «Казкі, поўныя цудаў» (1979), «Сорак сарок» (1988) і інш.
Перакладае з беларускай і ўкраінскай моў на рускую (зборнікі паэзіі А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, Д. Бічэль-Загнетавай, П. Броўкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка, У. Караткевіча, Е. Лось, К. Цвіркі і інш.).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бурсаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавічах
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Расіі
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Расіі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову