Іван Якаўлевіч Сяржантаў
Іван Якаўлевіч Сяржантаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лютага 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1943 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Якаўлевіч Сяржа́нтаў[1] (17 лютага 1919 — 29 красавіка 1943) — савецкі лётчык-знішчальнік 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (8-я паветраная армія , Паўднёвы фронт), гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943).
За перыяд баявых дзеянняў зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 21 самалёт ворага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў вёсцы Малыя Якаўлевічы (каля горада Орша цяпер Віцебскай вобласці. Беларусь). Бацька памёр рана, і пяцёра дзяцей засталіся без карміцеля. З шасці гадоў Іван пайшоў у падпаскі ў суседнюю вёску, каб зарабіць на падручнікі і з восені пайсці ў школу. Вучыўся ахвотна і добра, а потым зноў наймаўся працаваць пастухом, імкнучыся хоць чым-небудзь дапамагчы маці.
Скончыўшы 7 класаў, у 1937 годзе, Іван Сяржантаў паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча Аршанскага ільнокамбіната, авалодаў прафесіяй ткача; таксама ў гэтым годзе ён пачаў займацца ў Аршанскім аэраклубе.
У Чырвонай Арміі з 1938 года. Накіраваны ў Адэскую авіяшколу. У чэрвені 1941 года скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча.
Ваяваць пачаў у студзені 1942 года ў 148-м знішчальным авіяпалку ў званні сяржанта. У жніўні 1942 года быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка.
Загінуў на сваім аэрадроме 29 красавіка 1943 года ў выніку няшчаснага выпадку (памёр ад атручвання). Пахаваны ў горадзе Растоў-на-Доне.
Да моманту гібелі выканаў каля 260 баявых вылетаў. Правёўшы каля 90 паветраных баёў, збіў 14 самалётаў асабіста і 8 у групе (па іншых крыніцах — 13 асабіста і 9 у групе)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Сержантаву Івану Якаўлевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя Героя носяць вуліцы ў гарадах Орша і Растоў-на-Доне, таксама яно ўвекавечана на мемарыяле растоўскага Парку авіятараў.
- У Якаўлевічскай сярэдняй школе Аршанскага раёна ў пакоі баявой славы Сяржантаву прысвечаны стэнд.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяржа́нтаў Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сяржа́нтаў Іван Якаўлевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Зильманович Я. Д. На крыльях Родины: Документальные очерки — Алма-Ата: Жалын, 1985. — 320 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Якаўлевіч Сяржантаў на сайце «Героі краіны»
- Сержантов Иван Яковлевичм // Праект «Память народа»
- Зильманович Я. Д. На крыльях Родины: Документальные очерки — Алма-Ата: Жалын, 1985. — 320 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Героі Савецкага Саюза, удастоеныя звання за подзвігі на Доне Архівавана 20 кастрычніка 2016..
- Кутенко О. Проект «Улицы Орши». Лётчик Иван Сержантов (руск.) // Аршанская газета
- Сержантов Иван Яковлевич (руск.) // Беларусь у асобах і падзеях
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Растове-на-Доне
- Пахаваныя ў Растове-на-Доне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Лейтэнанты СССР