Ігар Вячаслававіч Любавіцкі
Ігар Вячаслававіч Любавіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 ліпеня 1983 (41 год) |
||||||
Бацька | Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ігар Вячаслававіч Любавіцкі (нар. 21 ліпеня 1983, Віцебск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч.
Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2020).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 ліпеня 1983 года ў Віцебску. Бацька, Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі, працаваў пракурорам; маці працавала поварам у сталовай[1].
У 2005 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Да 26 чэрвеня 2014 года[2] працаваў суддзёй Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда.
З 26 чэрвеня 2014 года[2] да 15 кастрычніка 2020 года[3] працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда. 27 лютага 2018 года ўключаны ў склад прэзідыума Мінскага гарадскога суда[4]. Падчас працы ў гэтым судзе адзначыўся прысудамі Эдуарду Пальчысу і тром журналістам сайта Regnum[5].
15 кастрычніка 2020 года прызначаны бестэрмінова суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3]. Уваходзіць у склад судовай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па крымінальных справах[6].
6 ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь І. В. Любавіцкі прыгаварыў Віктара Бабарыку, палітычнага канкурэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, да «14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў» без магчымасці абскардзіць прысуд[7]. За гэты прысуд Любавіцкі трапіў пад санкцыі ЕС[5], Швейцарыі[8], Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Чарнагорыі[9][10]. У снежні 2023 года Вялікабрытанія далучылася да санкцый супраць Любавіцкага[11].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Пашаны (2022)[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Генерал правосудия
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2014 года № 297 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и вопросах деятельности судебной системы»
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 2020 года № 364 «О назначении и освобождении судей»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 27 февраля 2018 года № 88 «О назначении и освобождении судей»
- ↑ а б Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС . Наша Ніва (2 снежня 2021).
- ↑ Склад Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2023. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі — пад іх трапілі беларускія суддзі і пракуроры . Наша Ніва (8 снежня 2023).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2022 года № 214 «Аб узнагароджанні»