Перайсці да зместу

Іосіф II (Патрыярх Канстанцінопальскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф II
Патрыярх Канстанцінопальскі
1416 — 1439

Нараджэнне каля 1360[1]
Смерць 10 чэрвеня 1439(1439-06-10)[2]
Месца пахавання
Бацька Іван Шышман
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Іосіф II, фрэска ў Капэле вешчуноў, Фларэнцыя

Патрыярх Іосіф II (грэч. Πατριάρχης Ιωσήφ Β) — канстанцінопальскі патрыярх з 1416 года па 1439 год. Сын балгарскага цара Івана Шышмана.

Нарадзіўся ў 1360 годзе ў сям’і балгарскага цара Івана Шышмана. Пра ранні перыяд жыцця Іосіфа вядома мала, толькі тое, што ён быў манахам на Афоне.

З 1393 года быў мітрапалітам эфескім. 21 мая 1416 года абраны патрыярхам канстанцінопальскім.

Падтрымаў візантыйскага імператара Іаана VIII у яго імкненні заключыць унію з Рымска-каталіцкай царквой.

У 1437 Іосіф адмовіўся паставіць на рускую мітраполію разанскага епіскапа Іёну, а паставіў Ісідара, які таксама перайшоў ва унію.

Разам з імператарам наведаў Фларэнційскі сабор і памёр у Італіі ў 1439 годзе. Быў пахаваны ў дамініканскай манастырскай царкве Санта-Марыя-Навела.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #102511551 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Joseph II of Constantinople // https://pantheon.world/profile/person/Joseph_II_of_Constantinople Праверана 9 кастрычніка 2017.